Знайсці
09.09.2019 / 20:2015РусŁacБел

Мэрам нямецкага мястэчка абралі неанацыста: ён адзіны, хто ўмее карыстацца камп'ютарам

Мэрам нямецкага мястэчка Альтэнштадт-Вальдзідлунг у зямлі Гесэн абраны прадстаўнік неанацысцкай Нацыянальнай дэмакратычнай партыі (NDP) Штэфан Ягш, піша Independent.

Члены мясцовай рады прагаласавалі за неанацыста, паколькі ён быў адзіным кандыдатам на пасаду.

За яго аддалі свае галасы сябра Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) канцлера Ангелы Меркель, прадстаўнік Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДП) і сябры Свабоднай дэмакратычнай партыі (СвДП).

Адзін з членаў гарадской рады растлумачыў, што Штэфана Ягша абралі з-за яго камп'ютарных навыкаў, а не палітычных поглядаў.

«[Мы галасавалі за яго], паколькі ў нас больш няма нікога іншага, асабліва маладога, хто знаёмы з камп'ютарамі і можа адпраўляць электронныя лісты», — сказаў прадстаўнік гарадской рады.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера