Знайсці
09.09.2019 / 15:471РусŁacБел

У Віцебскай вобласці фальшываманетчык друкаваў грошы на прынтары

У розных гандлёвых кропках Віцебска сталі знаходзіць фальшывыя 20-рублёўкі. Усяго было ўстаноўлена пяць падобных фактаў. Як правіла, імі разлічваліся на аб'ектах вулічнага гандлю і рынках, калі ажыццяўлялі нязначныя пакупкі. Пасля гэтага падробкі пачыналі вандраваць з рук у рукі, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Дзякуючы сумеснай аперацыі, якую правялі супрацоўнікі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ўдалося выйсці на след падазраванага. Ім аказаўся раней судзімы 41-гадовы жыхар абласнога цэнтра.

У часе ператрусу ў яго ў кватэры былі выяўленыя надрукаваныя на лістах фармату А-4 фальшывыя грошы. Мужчына затрыманы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930