Знайсці
09.09.2019 / 14:3716РусŁacБел

Аўтар рэбрэндынгу «Дынама» распавёў, чаму назваў Лукашэнку «губернатарам беларускай вобласці»

Фота з інстаграма Міхаіла Анціпіна

Дызайнер Міхаіл Анціпін пакінуў у твітары каментар, дзе патлумачыў, чаму назваў Лукашэнку «губернатарам беларускай вобласці», піша Tut.by

«Учора ў мяне ў твітары прарвала трубаправод «Дружба». Прычынай прарыву стаў мой іранічны камент. Шчыра сказаць, адчуваю сябе няёмка з-за таго, што даводзіцца тлумачыць сутнасць цалкам відавочнага жарта, але ок.

Навіна аб магчымым правядзенні Алімпіяды з Расіяй — адна з мноства іншых пра розныя сумесныя праекты. На мой погляд, усе яны абумоўлены праектам інтэграцыі Расіі і Беларусі.

Стварэнне адзінай дзяржавы, па вялікім рахунку, накіравана на канкрэтную задачу: легітымна пакінуць Пуціна на новы тэрмін. Мой твіт можа камусьці не падабацца сапраўды гэтак жа, як і ідэя аб'яднання РФ і РБ — мне. Адзінае, што застаецца — іранізаваць над гэтым фарсам», — напісаў Анціпін у сваім твітары.

Нагадаем, што Міхаіл Анціпін і яго студыя Queberten сталі аўтарамі рэбрэндынгу мінскага ХК «Дынама» і ўсіх клубаў чэмпіянату Беларусі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930