Знайсці
09.09.2019 / 14:24РусŁacБел

Міхаіл Жамчужны правёў 500 сутак у ШІЗА цягам двух гадоў

svaboda.org

Міхаіл Жамчужны правядзе бліжэйшыя 2-3 месяцы ў штрафным ізалятары (ШІЗА). Пра гэта spring96.org паведаміў праваабаронца Леанід Свецік, які атрымаў нядаўна ліст ад палітвязня.

«29 жніўня ў палітвязня Жамчужнага скончыўся тэрмін знаходжання ў памяшканні крытага тыпу (ПКТ), і хутчэй за ўсё ён правядзе бліжэйшыя 2-3 месяцы ў штрафным ізалятары», — паведаміў праваабаронца Леанід Свецік, спасылаючыся на чарговы ліст, які атрымаў ад палітвязня.

У ліcце Жамчужны расказвае некаторыя падрабязнасці аб адбыванні пакарання ў папраўчай калоніі (ПК) №9.

«19 жніўня я адзначыў 10-гадовы «юбілей» знаходжання за калючым дротам. Падвёў вынікі і імі задаволены. Таксама падлічыў, што за два апошнія гады сваёй адсідкі правёў 500 дзён у штрафным ізалятары і ўчыніў 65 парушэньняў рэжыму!» — падзяліўся сваімі «поспехамі» Міхаіл Жамчужны.

У лісце ён не выказвае ніякіх шкадаванняў аб тым, што здарылася, але прызнае, што мусіў быў заняцца праваабарончай і палітычнай дзейнасцю раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930