Знайсці
14.09.2019 / 13:082РусŁacБел

Коўдра, плашч, парасон — восеньскі Топ-10 тавараў на акцыі ў «Гіпа», якія сагрэюць вас у дажджлівую пару

Ідуць апошнія цёплыя дзянькі, пасля якіх прыйдзе сапраўдная беларуская восень з дажджамі і халадамі. Каб падрыхтавацца да непагадзі, мы склалі для вас адмысловы топ з 10 тавараў, якія можна купіць у крамах «ГІПА» па акцыі. Шукайце да 18 верасня.

Коўдра дачная 140×205 на ўсе сезоны — 15,99 рубля (зніжка 60%)

Хоць лета ўжо і скончылася, дачны сезон працягваецца. Дні становяцца карацейшымі, а ночы — халаднейшымі. Каб не змерзнуць у гэтую пару, «ГІПА» прапануе дачную коўдру 140*205 са зніжкай 60%.

Ёсць і шырэйшая — 172×205 за 19,99 рубля (зніжка 56%) ды 200×220 за 23,99 (-40%). Халадно вам дакладна не будзе.

Шкарпэткі мужчынскія і жаночыя — 0,99 рубля (зніжка 50%)

Шкарпэткі сёння шмат для каго — важны элемент вобразу, які падкрэслівае індывідуальнасць і вылучае з натоўпу. Шкарпэткі з красоўкамі, шкарпэткі з туфлямі, шкарпэткі з чаравікамі — пад кожны від абутку патрэбная свая пара. А ўвосень без шкарпэтак увогуле нікуды.

Трэба запасціся? Ведайце, што ў «ГІПА» да 18 верасня адна пара каштуе менш за рубель.

Чай Lipton Yellow Label, 25 пакецікаў — 1,69 рубля (зніжка 43%)

Практычна ў кожную нашу падборку акцыйных прапаноў у «ГІПА» трапляе кава ці гарбата. Вы, напэўна, добра ведаеце, як важна зарадзіцца энергіяй раніцай, і, мяркуем, даўно вызначыліся з любімымі напоямі. Аддаяце перавагу класіцы?

Чорны чай Lipton Yellow Label — на 43% танней, чым звычайна.

Гель для душа Fiesta, 500 мл — 2,29 рубля (зніжка 43%)

Ёсць і яшчэ адзін спосаб прачнуцца і сагрэцца раніцай, які дзейнічае ў ста выпадках са ста: прыемны цёплы душ. Галоўнае — дабрысці да ванны.

Калі любімы гель для душа сканчваецца, звярніце ўвагу, што паўлітровую ўпакоўку Fiesta можна набыць у «ГІПА» ўсяго за 2,29 рубля. 

Соус Mr. Ricco ў асартыменце — 1,79 рубля (зніжка 38%)

«Баланьезэ», «Бургер», «Марскі кактэйль», «Сацэбелі», «Сырны», «Часночны», «Чылі» — усе гэтыя соусы можна набыць у «ГІПА» за 1,79 рубля.

З імі вашы любімыя стравы зайграюць новымі смакамі. 

Скрыня для інструментаў Master Economy 16 — 14,99 рубля (зніжка 38%)

Скрыня Master Economy 16» прызначана для захоўвання і пераноскі інструментаў. Яна ёмістая, выраблена з трывалага пластыку. У камплекце з ёй ідзе здымны латок з лінейкай. Карысная рэч для добрага гаспадара.

Аліўкі зялёныя фаршыраваныя Olivari, 300 грам у асартыменце — 1,99 рубля (зніжка 33%)

Кажуць, каб палюбіць аліўкі, трэба з’есці іх сем штук. У 300-грамовай банцы іх куды больш на выпадак, калі вам вельмі спадабаецца ці калі вы аматар гэтых далікатэсаў. І пакіньце абавязкова частку для цудоўнай свежай грэцкай салаты — без алівак жа зусім не тое. 

Шукайце на зніжцы аліўкі з анчоусамі, ласосем, крэветкамі і лімонам.

Плашч-накідка ад дажджу — 1,99 рубля (зніжка 33%)

Верасень — самы час набыць плашч-дажджавік і не вымаць яго з сумкі ці заплечніка бліжэйшыя тры месяцы, каб дождж не мог сапсаваць вашы планы.

Тым больш калі плашч каштуе так танна.

Жаночы парасон-аўтамат — 28,99 рубля (зніжка 24%)

Яшчэ адзін неабходны аксэсуар для суворай восеньскай пары. Яркая стракатая афарбоўка будзе ўздымаць настрой у кепскае надвор’е.

Шукайце ў «ГІПА», дзе парасон можна набыць на чвэрць танней, чым звычайна.

Дзіцячыя гумовыя боты, памеры 27—32 — 8,99 рубля (зніжка 21%)

Захварэць вельмі лёгка, калі ногі прамоклі і прамёрзлі. Каб ваша дзіця заўсёды было абаронена, набудзьце на выпадак залевы пару гумовых ботаў.

І лужыны больш не будуць страшныя.

Падсумоўваем:

ПрадуктЦана на акцыі, рубліПапярэдняя цана, рубліЗніжка, %
Коўдра дачная 140×205 на ўсе сезоны15,9939,9860%
Шкарпэткі мужчынскія і жаночыя0,991,9850%
Чай Lipton Yellow Label, 25 пакецікаў1,692,9843%
Гель для душа Fiesta2,293,9943%
Соус Mr. Ricco1,792,8938%
Скрыня для інструментаў Master Economy 1614,9923,9938%
Аліўкі зялёныя фаршыраваныя Olivari1,992,9933%
Плашч-накідка ад дажджу1,992,9933%
Жаночы парасон-аўтамат28,9937,9924%
Дзіцячыя гумовыя боты8,9911,3921%

Усе акцыйныя прапановы тут:

*Знешні выгляд акцыйных тавараў можа адрознівацца ад выяў, змешчаных у тэксце.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031