Знайсці
08.09.2019 / 18:3613РусŁacБел

Экс-генпракурор Украіны: Выдаць Цэмаха Нідэрландам мы не мелі права

Былы генпракурор Украіны Юрый Луцэнка, які сышоў у адстаўку ў канцы жніўня, напісаў вялікі пост пра абмен палоннымі з Расіяй, што адбыўся 7 верасня.

Асобна Луцэнка спыніўся на сітуацыі з перадачай у РФ Уладзіміра Цэмаха, былога баевіка «ДНР» які лічыцца важным сведкам у справе збіцця на Данбасе малайзійскага «Боінга» МН17.

«У выпадку з Цэмахам усё больш складана, — піша Луцэнка. — Я меў некалькі размоваў пра яго і з галандскімі калегамі па міжнароднай следчай групе і з Прэзідэнтам і яго камандай.

Для ўсіх, хто шэпча або крычыць пра здраду хачу сказаць: ўкраінскі бок адклаў абмен і зрабіў (ужо пасля маёй адстаўкі) усё магчымае ў сітуацыі, якая склалася. Допыт Цэмаха адбыўся. Ад пагаднення са следствам ён адмовіўся. Выдаць яго Нідэрландам мы не маем права з-за палажэння Канстытуцыі. Судзіць яго галандцы змогуць так жа, як з сакавіка 2020 будуць судзіць першых 4 падазраваных - завочна.

Вядома, гэтую карту абразы галандскага грамадства (ім жа створаную) будзе разыгрываць Пуцін і яго падпявалы ў Еўропе. Іх мэта - зняць санкцыі ЕС супраць РФ, уведзеныя менавіта пасля збіцця МН17.

Процідзеянне гэтаму - задача вышэйшага кіраўніцтва дзяржавы і МЗС», — адзначыў Луцэнка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера