Знайсці
08.09.2019 / 15:394РусŁacБел

Былы пілот Пуціна расказаў, як цудам не разбіўся

Пілот расійскага прэзідэнцкага борта Іл-96 Уладзімір Фядорушкін ў эфіры НТВ распавёў пра экстрэмальную пасадку самалёта з Уладзімірам Пуціным на борце, піша rbc.ru.

Паводле яго слоў, самалёт выконваў рэйс Масква - Санкт-Пецярбург. Надвор'е ў абодвух гарадах была вельмі дрэннае для пілатавання: нізкая воблачнасць, залева, бакавы вецер, адзначыў Фядорушкін.

«Узляталі ва Унукава і на эшалоне дзесьці 5,5-6 тыс. м мы трапілі ў дзікую гойданку», - сказаў пілот. Па словах Фядорушкіна, за 40 гадоў палётаў ён не трапляў у такія ўмовы.

«У нас цалкам выбіла аўтапілот, руль павароту быў абмежаваны на адну траціну ходу […] Мы аж да 9 тыс. набіралі, і нас хітала так, што, каб не прышпіленыя былі, сапраўды б галавой у столі апынуліся. Перагрузкі былі вельмі моцныя», - распавёў Фядорушкін. У Пецярбургу таксама была нізкая воблачнасць і моцны дождж, «на паласе практычна вада», адзначыў пілот.

Руль павароту, якім трэба вытрымліваць кірунак пасля пасадкі, адхіляўся ўсяго на траціну. Верагоднасць зляцець з паласы была адсоткаў 90, скончыў Фядорушкін.

Пасля пасадкі Пуцін выклікаў пілота ў кабінет, «спытаў, што гэта было».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930