Даслаць навіну
Знайсці
07.09.2019 / 23:57 16

І трохі ўкраінскай гарэлкі. Некалькі цікавых фактаў і высноў з абмену вязнямі між Расіяй і Украінай

Украіна паслала ў Маскву па сваіх палоненых прэзідэнцкі самалёт. У ім паляцелі намеснік кіраўніка офіса прэзідэнта і дарадца Зяленскага. Калі зняволеных пасадзілі ў самалёт і ён пайшоў на ўзлёт, адны плакалі, другія апладзіравалі. Перад пасадкай намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі асабіста наліў кожнаму па кроплі ўкраінскай гарэлкі.

Павялічыць выяву

Сцюардэса ўкраінскага прэзідэнцкага самалёта раздае толькі што вызваленым зняволеным сурвэткі перад сняданкам. 

Украінскім вязням у Расіі дазволілі без абмежавання забраць свае турэмныя транты і нават аддалі рэчы, канфіскаваныя пры арышце. Вязень Кольчанка, напрыклад, прывёз 20 кг лістоў, якія напрысылалі яму з Украіны за час палону.

Павялічыць выяву

Сярод вызваленых быў крымскі татарын Юнус Бекіраў. На фота: ён спускаецца з трапа. Яго жонка адштурхне ахоўнікаў і абдыме мужа раней, чым яго прывітае прэзідэнт Украіны, які сустракаў вязняў каля трапа.

Украінскі бок да апошняга не быў упэўнены ў поспеху задумы. Баяліся рознага. Трымалі ў таямніцы нават месца збору такога каштоўнага «абменнага матэрыялу». Расійскіх палонных трымалі ў вайсковай частцы на тэрыторыі Барыспаля.

Абмен стаў вынікам тэлефанавання Зяленскага Пуціну ў нечаканы момант — у дзень, калі ад расійскага агню, пры фармальным спыненні агню, загінулі чатыры ўкраінскія вайскоўцы.

Расійскі бок упарта адмаўляўся ад абмену ўсе пяць гадоў, хоць расійскіх і дэнээраўскіх палонных Украіна трымае нашмат больш, чым расіяне — украінцаў. Усё змянілася гэтым летам. У размове з Зяленскім Пуцін асабліва адзначаў важнасць, каб у спісе на абмен быў журналіст-агент Кірыл Вышынскі, але назіральнікі сходзяцца ў думцы, што Расіі вельмі важна было вярнуць зенітчыка Цэмаха, выкрадзенага ўкраінскім спецназам у ДНР і вывезенага праз лінію фронту. Ён можа быць ключавым сведкам у працэсе па справе збіцця «Боінга». Яго дастаўка ў Кіеў была вялікім поспехам украінскай разведкі. Зяленскі ў аэрапорце заявіў, што Цэмаха дапыталі дастаткова, у тым ліку і дадаткова перад абменам, па просьбе Нідэрландаў. Нідэрланды і некаторыя іншыя краіны Еўрасаюза ўсё адно ацанілі рашэнне Зяленскага аддаць Цэмаха неадназначна.

«Цэмаха дапытвалі перад выдачай, і не толькі перад выдачай. Я не магу назваць імёны, я паабяцаў, але былі лідары еўрапейскіх краін, з якімі мы прагаварылі гэты момант: і час, неабходны для правядзення дадатковага допыту, і ўсе следчыя дзеянні. Мы ўсё гэта зрабілі, пра што нас папрасілі. Было складана, я баяўся, што гэта можа сарваць абмен, але мы зрабілі ўсё».

Неафіцыйна ўкраінскія чыноўнікі пераконваюць СМІ, што рызыкі выдачы Цэмаха былі грунтоўна ўзважаныя. «Яго паказанні, калі б яны былі, істотна не адаб'юцца на судовым працэсе», — сказаў адзін з чыноўнікаў.

У суботу ўкраінскія СМІ трыумфавалі. Абмен вязнямі ў Кіеве ўспрымаецца як палітычная перамога Украіны.

Сяргей Гезгала

2
Козік / адказаць
08.09.2019 / 15:17
"Визит Баканова  на день рождения Суркиса, это примерно также, как если Джон Эдгар Гувер (глава ФБР) пришёл на день рождения к Аль Капоне.

Это чтобы вы понимали всю степень зашквара и мощь струи что льют гражданам в глаза".
0
Алёна К. / адказаць
08.09.2019 / 19:04
"Ваеннапалонныя" , "вайна" - гэта ЖАХ, і ён адбываецца тут і цяпер, лічы "за плотам, на аселіцы"... Усе ведаюць, хто каму, на чыёй тэрыторыі і што зрабіў, але робяць выгляд, што нас "не касаецца". Гісторыю ніхто не вучыць і не памятае...
0
Козік / адказаць
09.09.2019 / 14:14
Расея забрала 5 сваіх агентаў, якія рабілі беспарадкі ў Адэсе 2-га траўня. З сотняў розных баевікоў і здраднікаў, расейцы выбралі менавіта іх...

Яўген Мяфёдаў - расеец;
Алена Бабова, Валеры Пікалаў, Дзяніс Хітроў - былыя украінцы;
Пётар Мельнічук - малдаванін.

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31