Даслаць навіну
Знайсці
07.09.2019 / 16:29 7

Па вёсцы пад Кобрынам хадзіў слон ФОТАФАКТ

Жыхарка вёскі Вялікія Лепясы Кобрынскага раёна распавяла міліцыянерам пра тое, што ў вёсцы Ляскова па гравійнай дарозе ходзіць слон, паведамляе МУС.

Павялічыць выяву

У населены пункт прыехалі даішнікі сумесна з участковым інспектарам. Слон хадзіў уздоўж дарогі і палохаў мясцовых жыхароў.

Побач знаходзіўся прадстаўнік цырка «Дзіва» — арганізацыі-ўладальніка жывёлы. Ён растлумачыў, што каля вёскі Імянін у іх маецца тэрыторыя, дзе знаходзяцца цыркавыя жывёлы, якія чакаюць мытнага афармлення. Гэты слон пасецца на вольным выпасе. Сёння раніцай ён зламаў плот і выйшаў з тэрыторыі пашы.

У гэтым выпадку абышлося без здарэнняў. Супрацоўнікі міліцыі дапамаглі вярнуць жывёлу назад у загон.

NN.by

3
Жвір / адказаць
07.09.2019 / 22:29
Алесь,
зiму ён нарад цi перажыве
Ну, тут жа адна з умоваў -   кліматычныя зьмены... То бок, лічым, што зімы, як такой, у Беларусі ўжо няма, а экватарыяльныя джунглі яшчэ не панарасьлі... :) 
І што ж будзе есьці слон ? Ядловец ?  Дык і ядлоўца ў такой колькасьці ён ня знойдзе...Хіба мо толькі на глыбоччыне...:))
0
rosas / адказаць
08.09.2019 / 13:42
Редакция, у вас ошибка. Это местные жители пугали слоника. Он никого не трогал, просто гулял.
0
a.hto.tam.idze / адказаць
09.09.2019 / 01:08
Пашанцавала кабеце, што слон міліцыянтаў дачакаўся. Інакш, тлумачыла бы яна дэталі здарэння спецыялістам іншага кшталту...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30