Знайсці
07.09.2019 / 07:434РусŁacБел

Трамп просіць Зяленскага дапамагчы яму пераабрацца на выбарах — Washington Post

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп спрабуе прымусіць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ўмяшацца ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША, якія павінны адбыцца ў 2020 годзе, піша Washington Post.

Па версіі выдання, Уладзімір Зяленскі павінен спрыяць развіццю расследавання, адкрытага ва Украіне ў дачыненні да суперніка Трампа па прэзідэнцкай гонцы — Джо Байдэна. Таксама паведамляецца, што перагляд ваеннай дапамогі для Украіны быў спробай шантажу ўкраінскага лідара.

Асабісты адвакат Трампа Рудольф Джуліяні, які сустракаўся з блізкім партнёрам украінскага прэзідэнта, параіў новаабранаму ўраду аднавіць расследаванне супраць Джо Байдэна і яго сына.

Нагадаем, у сакавіку 2019 года генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка аднавіў расследаванне супраць кампаніі бізнэсмена Мікалая Злачэўскага Burisma, дзе раней працаваў Хантэр Байдэн, сын былога віцэ-прэзідэнта ЗША Джозэфа Байдэна — верагоднага кандыдата ў прэзідэнты Злучаных Штатаў ад Дэмакратычнай партыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930