Знайсці
10.09.2019 / 10:2414РусŁacБел

«Ён жыў у Ноўгарадзе, а пераязджае ў Мінск. Неба і зямля!» — ПВТ прымагнічвае ўсё больш замежнікаў

Чытачы «Нашай Нівы» са сферы ІТ-аналітыкаў звярнулі нашую ўвагу на цікавую тэндэнцыю: маўляў, назіраецца прыток замежных праграмістаў у беларускія фірмы.

Яны звязваюць гэта з прыняццем Дэкрэта №8, а канкрэтна — са спрашчэннем правілаў найму на працу замежнікаў. 

«Сапраўды, за год пасля набыцця моцы Дэкрэта №8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі» кампаніі-рэзідэнты ПВТ прынялі на працу 508 грамадзян Расіі, 120 грамадзян Украіны, 57 грамадзян Казахстана,

— расказалі «Нашай Ніве» у прэс-цэнтры ПВТ. — Гэта першая тройка, але ёсць і зусім экзатычныя работнікі. Звесткі на сакавік 2019 года — гэта 1109 замежных работнікаў. І лічба расце кожны квартал. Да канца года можна будзе пахваліцца, што вось тут, у ПВТ, мы ў нейкай ступені не толькі спынілі адток мазгоў, але і самі прыцягваем замежныя».

Парк высокіх тэхналогій у Мінску. Фота Minsknews.by

Ці можна сапраўды казаць пра нейкі пералом у тэндэнцыі ад'езду перспектыўных людзей? 

Тут сваю думку выказаў буйны менеджар адной з кампаній ПВТ.

«Тут такая рэч: большасць тых людзей, якія з'язджаюць, вяртаецца. Не вяртаюцца звычайна толькі са Штатаў, самыя геніі. Але калі браць Польшчу, Кіпр, іншыя еўрапейскія краіны, то вяртаецца пераважная большасць, папрацаваўшы там нейкі час і ўсвядоміўшы, што чыстых грошай у Мінску застаецца больш, чым там.

Часта бывае такое, што сям'я едзе, як яна думае, па лепшае жыццё, і ў мужчыны праблем няма — ну ён сядзіць, праграміруе. А жонка не можа сацыялізавацца, знайсці сяброў і гэтак далей. І таму вяртаюцца.

Але я б сказаў, што вяртаецца працэнтаў 80, таму пра нейкую крытычную ўцечку праграмістаў не выпадае казаць. А што да нас пачалі ехаць, дык гэта факт. З Украіны едуць, рускія едуць, бо тут вышэй узровень жыцця.

Ён жыў у нейкім Ноўгарадзе, а пераязджае ў Мінск. Ну гэта неба і зямля проста па ўсіх паказчыках! Ён у Ноўгарад больш не вернецца ніколі, тут жыць проста прыемней, злачыннасць нізкая, прадукты больш якасныя — ды што ні крані.

Калі браць Маскву і Піцер, ну тут ужо можа быць нейкая канкурэнцыя, але з іх палітыкай дэдаларызацыі выходзіць, што заробкі ўжо зраўняліся і нават у Мінску недзе яны вышэй. Вазьміце цяпер кошт жыцця там і тут — і атрымаецца, што ўрэшце працаваць у Беларусі больш выгадна», — расказаў «Нашай Ніве» менеджар буйной кампаніі.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930