Даслаць навіну
Знайсці
06.09.2019 / 16:35 9

Лукашэнка: «Пачалі гэтыя ракеты размяшчаць розныя… Я кажу: прыбірайце свае ракеты»

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў сваё рашэнне не ехаць у Польшчу 1 верасня на памятныя мерапрыемствы ў сувязі з пачаткам Другой сусветнай вайны. Лукашэнка адзначыў, што ён быў не супраць самога факту правесці гэтыя мерапрыемствы.

Павялічыць выяву

— Але мы яе не ўзносім да нейкіх палітычных нябёсаў. Гэта не трэба рабіць. Я супраць палітызацыі гэтай падзеі, — сказаў ён. - Нашы людзі былі 1 верасня тут. Так, прэзідэнт туды не паехаў. Дык не я адзін не паехаў. І гэта не выпад супраць Захаду. Мы вельмі добра ставімся да польскага народу і будзем да іх так ставіцца. Таму што з гэтага, заходняга боку, як рускія, так і палякі тут у нас. Мы ў адной дзяржаве калісьці жылі. У нас шмат палякаў жыве. Чаму мы павінны з імі сварыцца? Так, яны праводзяць іншы раз тую палітыку, якая не падабаецца. Вы ведаеце маю рэакцыю на гэта. Я ім шчыра кажу: глядзіце, мы адкажам.

— Дакладна так, калі пачалі гэтыя ракеты размяшчаць розныя. Мы адказалі — стварылі свой комплекс «Паланэз». Яны заплакалі, што мы іх там нацэлілі… Я кажу: прыбірайце свае ракеты. Праўда, я даў каманду — на склад паклалі свае ракеты. Думаю, зробяць так жа і яны, адказ будзе дакладна такі. Мы не хочам ні з кім ваяваць. Але мы не дазволім больш з нас здзекавацца. Нікому. Ні магутным дзяржавам, ні слабейшым, — падкрэсліў Лукашэнка.

— Не трэба палітызаваць гэтыя пытанні. Яшчэ невядома, дзе мы апынёмся праз дзясятак-другі гадоў. Таму адзін аднаго дапякаць гэтымі праблемамі не трэба. І ў той жа час, яшчэ раз падкрэсліваю, мы ж не былі супраць. Нашы людзі там прысутнічалі на цырымоніі, наш пасол, дыпламаты былі. Не бачу тут ніякіх антызаходніх выпадаў, — сказаў Лукашэнка.

NN.by

3
Карсынскi / адказаць
06.09.2019 / 18:02
Выкручваецца як першакласнiк. Якраз палiтычная прычына i усе яе ведаюць. Няма мужнасцi прызнаць i адказацца ад камунiстычнага мiнулага. Адказ ад паездкi- знявага 70 тыс.жаунер-беларусау i мясцовага насельнiцтва якое уступiла у вайну 1 верасня 1939г.
1
Свободный / адказаць
06.09.2019 / 21:28
А то что?
1
Свободный / адказаць
06.09.2019 / 21:30
Ужс...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30