Знайсці
06.09.2019 / 15:4611РусŁacБел

Лукашэнка: Калі мы праз Польшчу пачнём пастаўляць нафту, то забяром дзве ніткі нафтаправода «Дружба»

president.gov.by

Падчас наведвання Брэста Аляксандр Лукашэнка закрануў і эканамічныя праблемы, паведамляе яго прэс-служба.

У прыватнасці, кіраўнік краіны прывёў у прыклад дзеянні Расіі па будаўніцтве Паўднёвага і Паўночнага патокаў для транспартавання прыроднага газу.

«Ім надакучыла спрачацца з транзіцёрамі. Ён [прэзідэнт Расіі] з гонарам уклаў мільярды даляраў, пабудаваў гэтыя патокі. Я яму сказаў: мы так жа з гонарам — калі вы нас будзеце нахіляць і да рынкавай цаны на нафту падвялі, мытную пошліну замянілі падатковым манеўрам — возьмем з рынку і іншую нафту.

Але толькі ці трэба гэта Расіі, каб на іх рынак прыйшло 20—25 млн тон чужой нафты — амерыканскай, Саудаўскай Аравіі, яшчэ чыесьці… Азербайджанская нафта — праз Украіну ў нас на Мазыр прапрацаваны гэты маршрут», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Паўночны маршрут мы прапрацоўваем. Я прама сказаў расійскім уладам. І праз Польшчу, праз Прыбалтыку. Напрацоўкі ёсць. Але, калі мы праз Польшчу пачнём пастаўляць нафту, то мы забяром дзве ніткі нафтаправода «Дружба», па якіх на экспарт ідзе расійская нафта. Гэта трэба расіянам? Не. Ну дык давайце дамаўляцца па-людску і будзем рабіць, як лепш. Вось гэта мае патрабаванні, — сказаў Лукашэнка.

— і не трэба гэта славіць да нябёсаў і казаць, што Лукашэнка павярнуўся на Захад. Слухайце, вось як мінімум мяне асабіста на Захадзе ніхто не чакае. Я ў гэтым на 100% перакананы. Не патрэбны там Лукашэнка. Ён наогул і ў Расіі не вельмі патрэбны. Проста народы ў нас братэрскія. Таму даводзіцца лічыцца», — сказаў кіраўнік Беларусі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930