Знайсці
06.09.2019 / 15:237РусŁacБел

Мінгандлю не знайшло парушэння ў продажы сшыткаў з расійскім гербам

Продаж у гандлёвай сетцы Fix Price сшыткаў з выявай расійскага герба і сцяга не парушае беларускага заканадаўства. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў адказ на запыт, ці не з’яўляецца парушэннем закона гандаль таварамі з выявай дзяржаўных сімвалаў іншай краіны.

Гандаль сшыткамі, на якіх намаляваны расійскі герб, Крэмль і матрошкі, абурыў некаторых бацькоў, калі яны рыхтавалі дзяцей да новага навучальнага года.

«Заканадаўства аб гандлі Рэспублікі Беларусь не змяшчае абмежаванняў на продаж тавараў з выявамі дзяржаўных сімвалаў іншых дзяржаў. Продаж такіх тавараў не з'яўляецца парушэннем правілаў гандлю. Таксама выявы дзяржаўных сімвалаў розных дзяржаў на друкаванай прадукцыі (сшытках, нататніках і г. д.) не з'яўляюцца рэкламай і, адпаведна, продаж такіх тавараў не парушае патрабаванняў заканадаўства аб рэкламе», — паведамляецца ў адказе.

У Міністэрстве гандлю дадаюць, што навучальныя дапаможнікі, сшыткі і слоўнікі па замежнай мове часцяком змяшчаюць дзяржаўную сімволіку іншых краін і прадаюцца ў Беларусі многія гады.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера