Даслаць навіну
Знайсці
06.09.2019 / 11:24 6

Турцыя, Грэцыя, Балгарыя на чвэрць скарацілі закуп расійскага газу: звадкаваны з Амерыкі каштуе нашмат менш

Экспарт газу з Расіі ў краіны Паўднёва-Усходняй Еўропы за першую палову 2019 года ўпаў больш чым на чвэрць. Патрэба ў расійскім газе скарацілася пасля запуску здабычы на новым радовішчы ў Азербайджане, а таксама ў выніку росту паставак у Еўропу звадкаванага газу з ЗША і Блізкага Усходу.

Пастаўкі расійскага газу ў Турцыю, найбольшы рынак рэгіёна, упалі на 36% проці першай паловы 2018 года, піша Ройтэрз. Экспарт у Грэцыю і Балгарыю паменшаў на 12,7% і 17,4% адпаведна. Гэта вынікае са статыстыкі, апублікаваная расійскай кампаніяй. Усяго газпрамаўскі экспарт у 9 краін рэгіёна скараціўся на 27% да 14,2 млрд кубаметраў проці 19,5 млрд за першую палову 2018 года.

Для параўнання, Беларусь за год закупляе прыкладна 22 млрд тон расійскага газу.

Кошт звадкаванага газу ў Нідэрландах, бэнчмарк для спотавых закупаў звадкаванага газу ў Еўропе, гэтым летам складаў $3,6 за мільён брытанскіх цеплавых адзінак (mmBtu), што напалову менш, чым Турцыя плаціць «Газпрому».

Такім чынам, Турцыя скараціла залежнасць ад расійскага газу з 49% да 35% ад агульнага спажывання.

СГ

21
Брыдкая пачвара / адказаць
06.09.2019 / 14:18
litwin, фініта будзе амерыканскаму вадкаснаму газу ,калі ў наступным годзе туркі з расейцамі распачнуць «Турэцкі струмень» . І, дарэчы аўтара артыкула блытаніна з лічбамі. У мінулым годзе Турцыя купіла больш за 20 мільярдаў кубоў газа.
1
Дед Мороз / адказаць
06.09.2019 / 22:49
никому особо росейский газ не нужен :)
3
Черная Русь / адказаць
07.09.2019 / 08:12
перекрыть все вентили из России .. только самый "дешевый" СПГ из Америки.. а платить будет население, конечно
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30