Знайсці
05.09.2019 / 22:596РусŁacБел

Караеў: У МУС могуць перайсці на бальную сістэму ацэнкі

У МУС Беларусі могуць перайсці на бальную сістэму ацэнкі службовай дзейнасці. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Юрый Караеў у эфіры БТ-1.

Па словах Юрыя Караева, у апошнія гады кіраўнікі высокага звяна МУС шмат разоў паўтаралі пра неабходнасць адыходзіць ад «палачна-птушачных падыходаў» пры ацэнцы службовай дзейнасці. Аднак у падраздзяленнях на месцах па-ранейшаму па інерцыі імкнуцца, каб адсотак раскрывальнасці быў не горшы, чым летась.

«Не заўсёды памятаюць, што за кожнай справай стаіць чалавек і яго лёс, яго правы», — адзначыў міністр.

Разам з тым кожная праца павінна ацэньвацца, упэўнены Юрый Караеў. Прапануецца перайсці на бальную сістэму, пры якой балы будуць налічвацца па сур'ёзнасці правапарушэнняў. Будзе ацэньвацца не колькасць раскрытых дробных парушэнняў, а сапраўды сур'ёзных, дзе нанесены буйны ўрон, дзе карупцыя.

У наркабарацьбе зробяць стаўку на раскрыццё буйных каналаў паставак, затрыманне буйных арганізатараў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930