Даслаць навіну
Знайсці
10.09.2019 / 06:55

28 верасня — вандроўка ў старадаўні Тураў

Мінск — Слуцк — Тураў — Ленін — Мінск.

Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» запрашае выправіцца ў вандроўку па колішнім Тураўскім княстве ў кампаніі са знаўцам мясцін, экскурсаводам Сяргеем Бусько.

Павялічыць выяву

Наша дарога да старадаўняга Турава пачнецца з крыху маладзейшага Слуцка. Адзін з самых паўстанцкіх гарадоў Беларусі славіцца сваёй вытворчасцю знакамітых слуцкіх паясоў. 

Удзельнікі экскурсіі наведаюць адноўленае прадпрыемства, дзе іх вырабляюць сёння, а таксама пабываюць у музеі, дзе гісторыю вытворчасці шляхецкіх аксесуараў не толькі раскажуць, але і пакажуць!

А потым нас чакае Тураў — адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, нароўні з Полацкам. І такіж значны — пра гэта сведчаць падмуркі велічнай царквы ХІІ стагоддзя, якія можна агледзець на замчышчы. Пабываем мы і ў мясцовым археалагічным музеі. 

Тураў — не толькі старажытны горад, колішні цэнтр княства, а яшчэ і цэнтр італьянскай кухні на нашых землях. Тут стаіць завод па вырабу сапраўднай беларускай мацарэлы! І мы з Вамі яе не толькі пакаштуем, але і пабачым, як яе вырабляюць!

Пасля абеду ў кавярні ды агляднай экскурсіі да тураўскіх старажытнасцей мы выпраўляемся ў бок Мінска. І фінальным акордам вандроўкі стане наведванне беларускага мястэчка з «камуністычнай» назвай Ленін. Прычым называлася так яно яшчэ ў XVI стагоддзі! І тут захаваліся адзіныя ў свеце габрэйскія могілкі са старажытнымі драўлянымі надмагіллямі.

і гэта толькі малая частка таго, што распавядзе і пакажа нам з Вамі экскурсавод Сяргей Бусько.

Цана ўдзелу: 65 руб. (дадаткова аплачваецца абед).

Больш інфармацыі пра вандроўкі на сайце (цісніце на «Расклад вандровак»).

Тэлефануйце:

+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram; +375 29 835-70-09. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.

Або завітвайце:

Мінск, вуліца Маркса, 40-40.

Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».

Кожная 5-я вандроўка — 50% зніжка, кожная 10-я вандроўка — бясплатна.

ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30