Знайсці
05.09.2019 / 17:402РусŁacБел

Здаецца, канчаткова разгадана таямніца Лох-нэскай пачвары

Знакамітае нібыта фота 1934 г. было фэйкам,
фота з Вікіпедыі

Лах-нэская пачвара, хутчэй за ўсё, была гіганцкім вугром, заявілі навукоўцы з Новай Зеландыі, якія вырашылі скласці каталог флоры і фаўны возера Лох-Нэс, паведамляе Бі-бі-сі.

Яны прааналізавалі ваду ў возеры і вывучылі склад выяўленай у ёй ДНК. Высветлілася, што ніякіх буйных жывёл у возеры няма і, хутчэй за ўсё, не было.

Не было знойдзена слядоў плезіязаўраў (некаторыя лічылі, што Нэсі — дыназаўр) і нават буйной рыбы тыпу ласося.

Адзінай жывёлай у возеры, якая магла дасягаць буйных памераў, быў вугор.

Выключана таксама і версія пра тое, што міф пра пачвару нарадзіўся з-за велізарнага сома або нейкай іншай вялікай рыбы, напрыклад, грэнландскай палярнай акулы, што выпадкова заблукала ў возеры.

«Мы не знайшлі ў аналізах ДНК ніякіх слядоў істоты, нават аддалена падобнай [на дыназаўра], так што, прабачце, мне здаецца, што версія з плезіязаўрам не вытрымлівае крытыкі», — сказаў генетык Ніл Гемэл.

«Але ў вадзе вельмі шмат ДНК вугра. У Лох-Нэс водзіцца шмат гэтай рыбы, мы знайшлі ДНК ва ўзорах з усіх частак возера», — мяркуе даследчык.

«Сама колькасць генетычнага матэрыялу дазваляе выказаць здагадку, што вугры ў возеры былі аграмадных памераў, — дадаў Гемэл. — Мы не можам выключаць, што істота, якую людзі тут бачылі, і якую лічаць Лох-нэскай пачварай — гэта вугор».

Асноўная маса вугроў з'яўляецца ў азёрах і рэках Шатландыі з Саргасава мора, дзе нерастуе гэтая рыба. У працэсе міграцыі яны пераадольваюць каля пяці тысяч кіламетраў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930