Знайсці
05.09.2019 / 16:232РусŁacБел

Як у Ваўкавыскім раёне выцягвалі з багны за рогі аленя ВІДЭА

Жывёлу, якую танула ў дрыгве, паміж вёскамі Боўблі і Харужава пабачылі жанчыны, што ішлі ў лес у грыбы, паведамляе Наш час.

Дапамагчы небараку, што трапіў у балота па самую шыю, яны самі не здолелі. Пайшлі па дапамогу і на ўскрайку лесу жанчыны сустрэлі двух мужчын. Гэта былі дырэктар Ваўкавыскай арганізацыі паляўнічых і рыбаловаў і егер, што «палявалі» на браканьераў.

Але і іх сілаў аказалася замала, прыйшлося звяртацца да іншых паляўнічых таварыства. Тэхніку падагнаць да балота было не магчыма, таму прыйшлося цягнуць жывёліну з багны сваімі сіламі.

Але выратаваная жывёла не змагла адразу ж сысці ў лес - сіл у яе не засталося. Яе на нейкі час пакінулі пад наглядам, каб аматары лёгкай нажывы раптам не ўчынілі расправу…

Праз нейкі час алень акрыяўшы сышоў у лес, а паляўнічыя абгарадзілі небяспечнае месца, закідаўшы галінкамі, каб іншыя звяры раптам не патрапілі ў прыродную пастку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930