Знайсці
10.02.2009 / 15:26РусŁacБел

Электрастанцыя цяпла

Успаміны дзяцінства: дзедава хата і бацькоўскія прысады... не, або так: чароўная сіметрыя двара і запаветныя аркі... Новая кніга Алеся Аркуша «Брызгалаўка» — не пра тое і не пра тое. Прыгадваючы, Аркуш малюе трэцюю Беларусь, што прарасла бетонам проста пасярод палеткаў.

Успаміны дзяцінства: дзедава хата і бацькоўскія прысады... не, або так: чароўная сіметрыя двара і запаветныя аркі... Новая кніга Алеся Аркуша «Брызгалаўка» — не пра тое і не пра тое.

Прыгадваючы, Аркуш малюе трэцюю Беларусь, што прарасла бетонам проста пасярод палеткаў.

Глядзець, як азёры абразуюцца з торфакапальняў, вадаспады — з водаачышчальных канструкцыяў, а як краявід пачынаюць фармаваць не толькі блізкі ўзлесак, але і фабрычныя коміны. Назіраць, як на тваіх вачах, нібы ў лістоту, убіраецца ва ўласную гісторыю горад-саджанец. Як набывае свае легенды і цёмныя бакі. Жодзіна, Салігорск, Наваполацак.

Прачытаўшы жодзінскія аповеды, ловіш сябе на думцы, што суконныя скароты ДРЭС, ЦЭЦ, бы найсаладзейшыя сугуччы, пачынаюць лашчыць і тваё вуха. Выкшталцоны відавочца ўласнага дзяцінства Аркуш, без сумневу, мае адказ на пытанне, з чаго пачынаецца Жодзіна, яго Жодзіна.

Да ўласна Алесевых успамінаў далучаюцца прыгады яго бацькі, Барыса Козіка, пра вайну.

Кніга выйшла ў серыі «Кнігарня "Наша Ніва"». Разам з аркушоўскай «Брызгалаўкай» у серыі ўжо 31 папяровае выданне і 4 аўдыёкнігі — літаратура на самы розны густ.

Алесь Аркуш, Барыс Козік. Брызгалаўка. Жодзінскія аповеды, успаміны і вершы. Мінск: І.П. Логвінаў, 2009, 300 ас. 82с.

Лявон К.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930