Знайсці
04.09.2019 / 17:334РусŁacБел

Зась: Ёсць пэўныя рамкі, якіх трэба трымацца. Перш за ўсё людзям у пагонах

Пасля дакладу Аляксандру Лукашэнку дзяржсакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась расказаў журналістам, што праінфармаваў кіраўніка краіны пра пэўныя карэкціроўкі ў рабоце праваахоўных органаў, паведамляе Звязда.

«Па-першае, тыя ўстаноўкі, якія былі дадзеныя на нарадзе пад кіраўніцтвам прэзідэнта, даведзеныя па ўсёй вертыкалі па кожным ведамстве да выканаўцаў, — паведаміў ён. — Па-другое, прайшло прадметнае абмеркаванне паднятых пытанняў у кожным ведамстве. Задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы, былі дэталізаваныя».

Дзяржсакратар дадаў, што сёння Аляксандр Лукашэнка патрабаваў ажыццявіць жорсткі кантроль за прыняццем мер па негатыўных фактах, якія былі агучаныя на нарадзе.

«Кожны работнік ведамства павінен пачуць дакладны сігнал: працаваць, ігнаруючы прынятыя правілы, законы, нельга. Працаваць па паняццях, як табе зручна і хочацца, недапушчальна, — патлумачыў Станіслаў Зась. — Ёсць пэўныя рамкі, усе павінны іх трымацца. Перш за ўсё, людзі, якія носяць пагоны».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, каб вынікі нарады аб рабоце праваахоўных органаў не сышлі на нішто, расказаў дзяржсакратар Рады бяспекі. «Такога не будзе. Працэс гэты не аднамомантны. Але карэкціроўкі ўжо адбываюцца, і негатыўным фактам дадзеная адпаведная прававая альбо службовая ацэнка. І работа будзе працягнута», — запэўніў Станіслаў Зась.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930