Даслаць навіну
Знайсці
04.09.2019 / 17:20 48

Палякі патлумачылі, чаму намалявалі на цягніку карту з беларускімі гарадамі ў складзе Польшчы

Павялічыць выяву

У сераду шэраг СМІ паведаміў, што па Польшчы ездзяць электрычкі з картай часткі тэрыторыі Беларусі. Радыё Свабода скантактавалася з уладамі Падкарпацкага ваяводзтва на паўднёвым усходзе Польшчы. Гэта была іхная ініцыятыва.

Аказваецца, на рэйкі цягнік выехаў яшчэ летась — 27 верасьня 2018 году. Але СМІ заўважылі яго толькі цяпер, дзякуючы допісу ў Фэйсбуку ўкраінскага ілюстратара Сашы Камʼяхава.

У сацыяльных сетках распачаліся гарачыя дыскусіі. Палякаў абвінавацілі ў спробе перагляду межаў, імпэрскасьці і нават расізьме. Пра цягнік зь гістарычнай мапай паведамілі СМІ Беларусі, Украіны і нават прапуцінскія сэрвісы ў Расеі, у тым ліку найбуйнейшае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва РИА Новости.

Як даведалася Свабода, Ініцыятыва такога афармленьня аднаго з вагонаў належыць уладам Падкарпацьця. Пра гэта нам распавялі ў прэс-службе ўправы Падкарпацкага ваяводзтва. Рашэньне аформіць такім чынам электрычку было прынятае яшчэ ў ліпені 2018 году.

Такім чынам улады рэгіёну хацелі ўшанаваць 100-годзьдзе аднаўленьня польскай незалежнасьці.

«Мапа прадстаўляе рэальныя межы ІІ Рэчы Паспалітай і зьяўляецца толькі элемэнтам вялікай графікі, прысьвечанай адзначэньню 100-годзьдзя аднаўленьня польскай незалежнасьці», — сказаў Свабодзе прэс-сакратаў ваяводзкага ўпраўленьня Томаш Лейка.

Ён дадаў, што галоўным элемэнтам выявы зьяўляецца белы арол у кароне, а таксама выявы жаўнераў, бітваў і партрэт Юзафа Пілсудзкага, усё ў бела-чырвоных колерах польскага сьцяга.

Мапа Польшчы, у склад якой паміж І і ІІ усясьветнымі войнамі, да 1939 года, уваходзілі заходнія часткі Беларусі і Ўкраіны, была нанесеная на адзін вагон.

«Мапа Польшчы — гэта згадка пра першыя, гістарычныя межы адроджанай польскай дзяржавы. Гэта неадʼемны элемэнт графічных дэкарацый з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці па ўсёй краіне. Таму нас цяжка абвінаваціць у падрыве цэласнасьці межаў Беларусі і Украіны, а таксама ў распальваньні рэваншысцкіх настрояў», — сказаў прэс-сакратар управы Падкарпацкага ваяводзтва Томаш Лейка.

Дзмітрый Гурневіч, Радыё Свабода

1
Быхау / адказаць
05.09.2019 / 16:33
алесь менски, Смотря когда. В кризис там было не сладко. При НЭПе в БССР было лучше, на мой взгляд.
2
Паляк з Польшчы / адказаць
06.09.2019 / 14:36
Гэта быў проста спосаб святкавання адваявання незалежнасці 100 гадоў таму. Гэтая карта - толькі адзін з сімвалаў міжваеннай Польшчы, якaй межы пачалі развівацца ў 1918 годзе і былі канчаткова прынятыя на міжнародным узроўні ў 1923 годзе. Гэта не значыць, што сёння хтосьці хоча перапісаць межы. Гэта проста азначае, што людзі ганарацца, што Польшча з'явілася на картах пасля 123 гадоу
0
КРЕМЕНЬ / адказаць
07.09.2019 / 21:40
Ліцьвін металіст, а что вы про "геройства" поляков в августе 45-го скажите?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30