Знайсці
04.09.2019 / 22:3217РусŁacБел

18-гадовая беларуска са службы пратакола яскрава расказала пра тое, хто з высокіх гасцей і чым ёй запомніўся

18-гадовая Ксенія Камінская з Віцебска на фотаздымках з афіцыйных мерапрыемстваў з’яўляецца так жа часта, як і галоўныя дзеючыя асобы: прэм’ер-міністры, губернатары, чыноўнікі, пачэсныя госці і нават прэзідэнт.

Ксенія — тая самая дзяўчына ў народным строі, што вітае гасцей хлебам-соллю, суправаджае на афіцыйных мерапрыемствах, сустрэчах, узнагароджаннях.

З «Нашай Нінай» Ксенія падзялілася тонкасцямі сваёй прафесіі.

Дзяўчына цяпер вучыцца ў Віцебскім каледжы культуры і мастацтваў, яна будучая акцёрка тэатра і кіно, раней займалася танцамі. Ксенія расказвае, што пастаянна працуе з губернатарам Віцебскай вобласці Мікалаем Шарстнёвым. Куды ён — туды і Ксенія: з кветкамі ці дыпломамі, медалямі ці караваямі.

У мінулым годзе Ксеніі даручылі проста з верталёта сустракаць Аляксандра Лукашэнку.

«За два дні да адкрыцця ў Віцебску футравага завода, на гэтае мерапрыемства і мусіў прыехаць прэзідэнт, дырэктар нашага каледжа адабрала чатырох дзяўчат. Нас паказалі мужчыну з адміністрацыі горада, той выбраў мяне. Павезлі на завод, дзе чакалі людзі прэзідэнта. Мяне папрасілі сказаць што-небудзь, я ім таксама спадабалася. Мне выдалі «прэзідэнцкі» народны касцюм. І цягам двух дзён я вучылася хадзіць і гаварыць тэкст, які мне трэба было сказаць Лукашэнку. Тэкст просты: «Прывітанне, паважаны Аляксандр Рыгоравіч, рады бачыць вас на віцебскай зямлі, у знак пашаны прыміце гэтыя кветкі». Нас вучылі хадзіць на сцэне ў каледжы, хадзіць на заводзе, а сустракаць давялося акурат з верталётнай пляцоўкі», — расказвае Ксенія.

Адбывалася гэта 2 лістапада мінулага года. Ксенія расказвае, што вецер быў у той дзень вельмі моцны.

«І яшчэ ад верталёта таксама дзьмула. Я вельмі перажывала, каб не ўпала намітка. Яе прымацавалі да маёй галавы безліччу заколак. І ўсё адно вымушаная была прытрымліваць намітку рукамі. Выйшаў прэзідэнт з верталёта, я ўручыла яму кветкі, сказала свой тэкст, ён усміхнуўся, сказаў, што я цудоўна выглядаю і таксама ў адказ падарыў кветкі. Усё», — смяецца Ксенія.

Аднак, расказвае дзяўчына, на такіх сустрэчах казусы ўсё ж здараюцца.

«Аказваецца, не ўсе, асабліва замежнікі, ведаюць, што рабіць, калі я падношу каравай. Бывае, што стаім і глядзім адзін на аднаго. Няёмка і госцю, і мне. А вось сустракаць нашага прэм’ера Сяргея Румаса — заўсёды адно задавальненне. Ён заўсёды пацалуе каравай, адломіць кавалак, у соль макне, з намі, дзяўчатамі сфатаграфуецца. Мне здаецца, што ён самы жыццярадасны прэм’ер», — расказвае Ксенія.

У Ксеніі ёсць хобі: яна ў адмысловы сшытак збірае аўтографы зорак, з якімі ёй даводзіцца перасякацца падчас яе працы.

«На «Славянскім базары» я працавала за кулісамі, забірала мікрафоны ў тых, хто толькі што скончыў выступаць. Ну і была магчымасць і сфатаграфавацца, і некалькімі словамі перакінуцца. Больш за ўсіх Стас Міхайлаў спадабаўся», — прызнаецца Ксенія. 

Ксенія фатаграфавалася з Алёнай Ланской. Але кадр сапсаваў расійскі тэлевядучы і спартыўны каментатар Дзмітры Губерніеў. 

НТ, фота з акаўнта Ксеніі Камінскай «У кантакце» 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930