Знайсці
04.09.2019 / 08:43РусŁacБел

Адразу дзве беларускі выйшлі ў паўфінал US Open у парным разрадзе. І да іх можа далучыцца трэцяя

Вікторыя Азаранка, Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч выбылі з індывідуальнага разраду Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open), але паспяхова выступаюць у парным разрадзе. Дзве з іх дабраліся да паўфіналаў.

Вікторыя Азаранка ў пары з аўстралійкай Эшлі Барці выйгралі ў 1/4 фіналу ў Тымеа Бабаш (Венгрыя) і Крысціны Младэнавіч (Францыя) — 2:6, 7:5, 6:1.

А Арына Сабаленка ў пары з Элізай Мертэнс (Бельгія) перамаглі кітаянак Сайсай Чжэн / Дуань Ін-Ін — 6:4, 6:3.

Сёння на корт выйдзе яшчэ і Аляксандра Сасновіч. Яна гуляе ў пары са славачкай Вікторыяй Кужмавай.

У выпадку перамогі ў паўфінале яны згуляюць з Азаранка і Барці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930