Знайсці
03.09.2019 / 18:03РусŁacБел

Лукашэнка выказаў спачуванні Трампу ў сувязі з ахвярамі пажару на судне ў Каліфорніі

Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні прэзідэнту ЗША Дональду Трампу ў сувязі са шматлікімі ахвярамі пажару на пасажырскім судне паблізу вострава Санта-Круз у штаце Каліфорнія. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

«Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых і жадаю хутчэйшага выздараўлення пацярпелым», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Нагадаем, у выніку пажару на прагулачным судне «Кансэпшн» загінулі 34 чалавекі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031