Знайсці
03.09.2019 / 16:262РусŁacБел

Затрыманы былы кіраўнік Памежнай аховы Латвіі

Бюро ўнутранай бяспекі затрымала былога кіраўніка Памежнай аховы Латвіі Нормунда Гарбарса, паведамляе Delfi са спасылкай на Leta.

Адзначаецца, што разам з Гарбарсам затрыманыя двое прадстаўнікоў фірмы, якая займаецца дарожным будаўніцтвам. Следства падазрае, што мелі месца злачынствы ў ходзе работ па ўзвядзенні інфраструктуры на прымежнай паласе з Расіяй і Беларуссю. Гаворка ідзе пра магчымае парушэнне тэхнічных патрабаванняў, самавольнай высечцы лесу і адмыванні грошай.

50-гадовы Гарбарс узначальваў Памежную ахову Латвіі з 2009 года. У 2016 годзе ўрад падоўжыў тэрмін яго паўнамоцтваў да 2021 года, аднак, дасягнуўшы ўзросту пенсіі па выслузе гадоў, ён у студзені 2019 года вырашыў падаць у адстаўку.

Раней тагачасны міністр унутраных спраў Рыхард Казлоўскіс адзначаў, што Гарбарс унёс вялікі ўклад у развіццё памежнай службы. Пад яго кіраўніцтвам былі паспяхова рэалізаваны меры па ўзмацненні аховы межаў, латвійскія памежнікі ўдзельнічалі ў многіх міжнародных аперацыях.

Фота F64

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930