Знайсці
03.09.2019 / 15:292РусŁacБел

Расійскі актывіст атрымаў прытулак у Арменіі

Расійскі актывіст Віталь Шышкін, рускі нацыяналіст, апазіцыянер, які выступаў у падтрымку Еўрамайдана, атрымаў статус бежанца ў Арменіі, піша Цензор.нет.

Пра гэта Шышкін паведаміў у свам фэйсбуку.

У дзяржаўнай міграцыйнай службе Арменіі сказалі, што асабістых звестак грамадзянаў даць не могуць і такія выпадкі не каментуюць, але параілі арыентавацца на заяву Шышкіна.

Шышкін пакінуў Расію ў студзені 2019 года. Да таго ён адседзеў амаль чатыры гады ў калоніі за экстрэмізм па прыгаворы калужскага суда. Падставай для пераследу стаў яго заклік правесці 18 мая 2014 года «Дзень гневу» на Манежнай плошчы Масквы. У кастрычніку 2015 года расійскі «Мемарыял» прызнаў яго палітвязнем.

Віталь Шышкін прытрымліваецца апазіцыйных поглядаў, з'яўляючыся прадстаўніком умеранага крыла рускага нацыяналістычнага руху.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера