Знайсці
03.09.2019 / 14:14РусŁacБел

Уладальнік «Барселоны» распавёў, чаму не адбыўся пераход Неймара

Пераход форварда «ПСЖ» Неймара ў «Барселону» гэтым летам быў малаімаверны.

Фота з інстаграма Неймара

Паводле Mundo Deportivo, парыжане запатрабавалі ў каталонскага клуба ў абмен на Неймара 150 млн еўра, Івана Ракіціча і Жана-Клера Тадзібо, а таксама Усмана Дэмбеле — у арэнду.

Адзначаецца, што пасля гэтага прэзідэнт каталонцаў Жазэп Бартамеў вырашыў не купляць Неймара і сказаў: «Усё скончана. Мы не будзем пасмешышчам для сусветнага футбола».

Неймар перайшоў у ПСЖ з «Барселоны» за рэкордныя 222 млн еўра ў 2017 годзе, але праз два гады захацеў пакінуць французскі клуб. Разглядаўся таксама яго пераход у «Рэал».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930