Даслаць навіну
Знайсці
03.09.2019 / 13:27 7

На выходных у Налібоцкай пушчы шукалі вядомага тэлевядучага Мікалая Драздова

У Налібоцкай пушчы 31 жніўня прайшоў рэаліці-квэст з удзелам вядомага вандроўніка і тэлевядучага Мікалая Драздова. Больш за 50 чалавек вучыліся арыентавацца на мясцовасці, шукаць зніклых людзей і аказваць першую дапамогу. Мерапрыемства правёў мабільны аператар МТС сумесна з пошукава-выратавальным атрадам «Анёл».

Квэст праходзіў ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальнай пошукавай аперацыі. Удзельнікаў падзялілі на дзве групы, кожная з якіх атрымала прыкметы чалавека, які ўмоўна заблукаў у лесе. Мэта квэста — расказаць, як мабільныя тэхналогіі дапамагаюць у пошуку зніклых, і даць магчымасць добраахвотнікам паспрабаваць сябе ў ролі валанцёраў-ратавальнікаў.

Павялічыць выяву

Пад кіраўніцтвам дасведчаных інструктараў з ПВА «Анёл» госці праекта адправіліся па маршруце. Галоўнай задачай квэста было адшукаць лагер, у якім іх чакаў знакаміты падарожнік і папулярызатар навукі Мікалай Драздоў.

Легендарны вядучы перадачы «У свеце жывёл» прыехаў з Масквы, каб даць майстар-клас па правілах паводзін у дзікай прыродзе. Таксама ён распавёў пра свае прыгоды і аб удзеле ў праекце «Апошні герой».

Павялічыць выяву

Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» займаецца пошукам зніклых людзей з 2012 года. Уся яго дзейнасць адбываецца на добраахвотных пачатках. Аказаць фінансавую дапамогу атраду можна з дапамогай адкрытага МТС USSD-запыту *222*13#.

NN.by

0
Козік / адказаць
03.09.2019 / 16:36
>...Мерапрыемства правёў мабільны аператар МТС...

Дык МТСнікі разрадзяцца платнай паслугай па вызначэнню каардынат сотавага тэлефона кліента ці не??  Мне здаецца, што да іх слаба ўсё гэтае даходзіць...

1
Палескі партызан / адказаць
03.09.2019 / 19:27
Козік, магу памыляцца, але ў вас недакладная інфармацыя. Такая паслуга ў МТС ёсць і яна бясплатная - вызначаюць каардынаты тэлефона і перадаюць, куды трэба. Напрыканцы 2010 года так з усімі ўдзельнікамі Плошчы сталася, хто з тэлефонам пайшоў. Пасля чаго абрэвіятура МТС стала вядома як Мы Тебя Сдали.
0
Козік / адказаць
03.09.2019 / 22:36
Можа тады Велкам першы паклапаціцца пра бяспеку сваіх кліентаў?  Мне здаецца, што там меней адмарожаных.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30