Знайсці
03.09.2019 / 13:047РусŁacБел

Карыстальнікам сэрвісу «Колабайк» прыходзяць паведамленні пра вялікую запазычанасць

Карыстальнікі сэрвісу пракату ровараў і самакатаў «Колабайк» б'юць трывогу. Ім сталі прыходзіць паведамленні аб тым, што на балансе вялікая запазычанасць і што чалавек больш не зможа карыстацца сэрвісам, пакуль не пагасіць запазычанасць. 

Такія паведамленні з'явіліся сёння ў дадатку «Колабайк» некалькіх карыстальнікаў сэрвісу. 

Аднак папаўняць баланс спяшацца не варта. У тэхнічнай службе «Колабайк» адказалі: «Такое магло здарыцца з дзвюх прычын. Вы маглі скарыстацца роварам, паставіць яго, а замок не зачыніць. І паездка аўтаматычна працягнулася. Або (і гэта хутчэй за ўсё) у праграме здарыўся збой. Таму што з падобнымі праблемамі да нас сталі звяртацца людзі. Калі ў вас узнікла падобная праблема, звярніцеся ў службу тэхпадтрымкі, нашы спецыялісты «скінуць» праблему», — адказалі «Нашай Ніве» ў «Колабайк». 

НТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930