Знайсці
02.09.2019 / 17:125РусŁacБел

«У нашых установах, на шчасце, шмат гасцей». У грамадскіх прыбіральнях Мінска ставяць тэрміналы

«Гэта патрабаванне часу», — расказала «Нашай Ніве» намесніца дырэктара рамонтна-будаўнічага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «МАФ» Людміла Грыневіч.

Сёння тэрміналамі абсталяваныя 34 прыбіральні з 90, якія маюцца на балансе прадпрыемства.

«Пачыналі з прыбіральні на аўтавакзале «Цэнтральны», бо туды прыязджае шмат замежнікаў, якія яшчэ маглі не паспець памяняць грошы на беларускія. А пасля паціху сталі абсталёўваць і іншыя прыбіральні», — расказвае Людміла Грыневіч.

Дырэктар расказвае, што касіры, што працуюць у прыбіральнях, скончылі адпаведныя курсы, маюць пасведчанне.

«Вы ведаеце, што нашы касіры ў асноўным не маладыя, але яны самыя добрасумленныя і адказныя. Канечне, здараюцца памылкі, але паступова ўсе навучыліся карыстацца тэрміналамі», — кажа Людміла Грыневіч.

Напярэдадні Дня Горада, які сёлета адзначаецца 14 верасня, ў касіраў працы дабавіцца.

«Вельмі адказныя выхадныя нас чакаюць, гэта не дай бог хтосьці не трапіць да нас ва ўстанову. Спадзяемся, наяўнасць тэрміналаў спрасціць хоць крышку працу нашым касірам», — смяецца дырэктар.

НТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930