Знайсці
02.09.2019 / 14:024РусŁacБел

«Адпусцім, але трохі»: Лукашэнка распавёў пра магчымасць змянення ў антынаркатычным заканадаўстве

Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння, размаўляючы са старшакласнікамі ў школе №93 Мінска, піша БелТА

«Пра наркотыкі проста нават казаць не хачу. Нядаўна мы законы прынялі вельмі жорсткія. Зараз ужо маці тых, хто трапіў за краты, просяць змякчыць гэты закон, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Гэта па маёй ініцыятыве былі прыняты адпаведныя законы. Прытым, ну недзе мы, напэўна, перагнулі. Той, хто наркотыкі спажывае, — хворы чалавек, і я лічыў, што іх трэба выхоўваць працай — у калоніі. Мы іх выхоўваем і перавыхоўваем, але страшная ломка, калі ты асабліва без медыцыны пачынаюць адвучаць ад гэтага».

«Таму недзе, напэўна, мы павінны больш іх лячыць. Але не дараваць тым, хто спажывае», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Думаю, трэба сустрэцца з гэтымі бацькамі, якія хочуць са мной сустрэцца. Але ім жа трэба нешта сказаць, і ў гэтых адносінах мы думаем, што зрабіць. А тым, хто сюды прывозіць, распаўсюджвае наркотыкі, ніякай літасці не будзе. Чалавек, што ўжывае наркотыкі, здольны на ўсё. Гэта страшныя людзі. З тымі, хто з'яўляецца крыніцай гэтага страшнага зла, мы будзем дакладна так і паступаць», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што ўводзіць абмежаванні і забароны, у тым ліку па курэнні ў грамадскіх месцах, у частцы продажу тытуню, трэба акуратна і паступова. «Па антынаркатычным заканадаўстве мы пераканаліся, што мы жорстка гэта зрабілі. Адпусцім, але трохі», — дадаў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031