Даслаць навіну
Знайсці
02.09.2019 / 16:25 11

«Па-першае, гэта патрыятычна». У мінскай школе па ініцыятыве зверху адкрылі новы беларускамоўны клас ФОТЫ і ВІДЭА

Мінская 151-я школа — адна з тых нямногіх у сталіцы, дзе адкрыўся беларускамоўны клас. Навучацца на роднай мове тут будуць 13 хлопчыкаў і дзяўчатак.

Усяго сёлета ў школе набралі чатыры першыя класы. Беларускамоўным стаў 1А. Незвычайна, што ініцыятыва паступіла зверху.

Павялічыць выяву

«Па загадзе Міністэрства адукацыі ў сувязі з тым, што Фрунзенскі раён самы густанаселены, а колькасць беларускамоўных класаў вельмі нізкая, вырашылі адкрыць у раёне яшчэ пяць класаў», — апісвае сітуацыю тата Андрэй Казановіч, які прывёў у 1А сына Макара.

Павялічыць выяву

Калі ў беларускамоўнай гімназіі №4, якая непадалёк, класы перапоўненыя, то тут бацькі перажывалі, што ахвотных не набярэцца.

«Мы запісваліся восьмымі, таму стаяла пытанне, адчыняць клас ці не», — успамінае Андрэй.

Павялічыць выяву

З дзецьмі на роднай мове ён размаўляе з маленства. Кніжкі па-беларуску пампуе на сайце kazki.by або бярэ ў бібліятэцы літаратуру па-руску і адразу пры чытанні перакладае. «Мне важна, каб дзеці чулі нашу мову, бо гэта мова маіх бацькоў, гэтай зямлі», — кажа тата.

Павялічыць выяву

Дырэктарка 151-й школы Алена Быкоўская.

Дзеліцца, што Макар пайшоў у школу з задавальненнем. Хлопчык ужо ўмее чытаць, лічыць і настроены на вучобу. «Школа — гэта другая сям’я», — падбадзёрвае яго тата.

Павялічыць выяву

Адны бацькі першапачаткова шукалі беларускамоўны клас для дзяцей, іншыя даведаліся пра яго, калі прынеслі дакументы ў школу, і вырашылі аддаць дачок і сыноў менавіта сюды.

Павялічыць выяву

«Па-першае, гэта вельмі патрыятычна. Па-другое — тут індывідуальны падыход. У іншых першых класах амаль па 30 вучняў, а ў нашым — 13», — расказвае мама Кацярына Малаткова.

Павялічыць выяву

Яе дачка Алеся рыхтавалася да школы ўвесь мінулы год. Хадзіла на заняткі, каб прывыкаць да класнай атмасферы — правільна сядзець за партай, выконваць заданні. Для сваіх 6 гадоў, заўважае Кацярына, дачка вельмі самастойная. Напярэдадні малая сама выбірала ўбор, у якім з’явіцца на лінейцы.

Павялічыць выяву

«Яна як на свята ішла, — усміхаецца мама. — І для мяне гэта вельмі хвалююча — новы этап у жыцці дачкі».

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Класным настаўнікам у дзяцей будзе малады хлопец Мікалай Кахтэнка. Ён толькі скончыў педагагічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава.

«У мяне маці настаўніца, таму чатыры гады назад яна і мне прапанавала звязаць сваё жыццё з настаўніцкай дзейнасцю», — дзеліцца Мікалай.

Родам ён з горада Шуміліна. Бацькі маленькіх вучняў гэтаму факту нават рады: кажуць, людзі з рэгіёнаў больш лагодныя.

Павялічыць выяву

Для Мікалая гэты клас таксама першы. Хлопец не хавае: хвалюецца. Паўночы не спаў, рыхтаваўся да ўроку.

— Што будзеце рабіць, калі хтосьці з дзяцей расплачацца? — пытаемся.

— Як бы самому не расплакацца! — жартуе педагог. — Буду суцяшаць, што яшчэ рабіць?

Павялічыць выяву

Свой паход у школу ў якасці першакласніка ён, дарэчы, дагэтуль памятае. Кажа, што так разроўся, што маме давялося паўдня прасядзець з ім за партай за кампанію.

Павялічыць выяву

Але ў сённяшніх яго вучняў настрой нашмат лепшы. Пра бацькоў, здаецца, дзеці нават не ўспамінаюць — з цікавасцю разглядаюць падручнікі і суседзяў па парце, якія стануць іх прыяцелямі на бліжэйшыя некалькі год.

Чытайце яшчэ:

Цвёрдая русіфікацыя. Доля беларускамоўных першакласнікаў упершыню склала менш за 10%

НЛ, фота Волі Афіцэравай

0
Галя / адказаць
03.09.2019 / 11:54
Хочаце, каб дзеці вычыліся ў беларускамоўных школах? Едзьце на вёску! Сябры, у нас на Палессі (Лунінецкі раён) амаль усе вясковыя школы беларускамоўныя. Без слёз бацькоў і без пафаса падобных публікацый дзеці засвойваюць усе прадметы па-беларуску. І гэта не на паперы, а рэальна. Я і сёння, праз сем гадоў пасля выпуску, не ведаю многіх матэматычных ці фізічных тэрмінаў па-руску.
Але варта разумець, што там, на вёсцы, працэс засваення мовы натуральны, не прыцягнуты за вушы, як часта бывае ў горадзе. 
1
BVI / адказаць
03.09.2019 / 12:26
Эй модераторы НН,где мой комментарий?Или вы только угодные свядомым пропускаете?Я нецензурных слов не применял.Похоже у вас со свободой слова тоже проблемы,тогда на кой нужен этот раздел для комментариев?
1
Святлана / адказаць
03.09.2019 / 12:28
Скончыла школу на роднай мове. У вёсцы. На пачатку 70-х мінулага стагоддзя. Па-іншаму і быць не магло ў той час. Дзякуй роднай школе і настаўнікам... На жаль, аб гэтым засталіся толькі ўспаміны: бо ні школы няма, і настаўнікаў таксама. Гады бяруць сваё. Дзеткам - у добры шлях. Вы - будучыня Беларусі!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31