Даслаць навіну
Знайсці
04.09.2019 / 08:19

Акцыя «Галіяфаў»: да 8 верасня будзе зніжка да 50% на ўсе кнігі 

Павялічыць выяву

Да 8 верасня на сайце і ў кнігарні «Галіяфы» (вул.Няміга, 3, цокальны паверх, бокс 47) на ўсе кнігі выдавецтва дзейнічае зніжка да 50%.

Ніжэй сабраны топ-5 кніг выдавецтва.

Вольга Гапеева. «Дзве Авечкі»

Павялічыць выяву

«Дзве Авечкі» — гэта паэма для дзяцей і дарослых, якія не перасталі ўспрымаць свет дзіцячымі вачыма.

Вольга Гапеева распавядае тры гісторыі, галоўнымі гераінямі якіх з’яўляюцца авечкі. Тут знойдзецца месца для захапляльных падарожжаў і новых сяброў. Выдатныя ілюстрацыі Марты Герашчанка дапамагаюць стварыць атмасферу казачнага свету.

Славамір Копер.«Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай»

Павялічыць выяву

Гісторыя змагання жанчын за раўнапраўе і цэлая галерэя яскравых, неадназначных постацей.

«У гэтай кнізе я засяроджваюся на жанчынах, якія ўласнай сілай волі дасягнулі поспеху ў такія часы, калі дамінавалі мужчыны», — кажа Славамір Копер пра сваю кнігу.

 Для чытачоў з 18 гадоў.

Міхаэль Кёльмаер. «Дзяўчынка з напарсткам»

Павялічыць выяву

Гісторыя пра складанае жыццё вачыма шасцігадовай дзяўчынкі. Гісторыя яе пошукаў свайго месца ў невядомым горадзе.

У цэнтры ўвагі аўтара — такія базавыя тэмы, як цялеснасць, мова, повязі між людзьмі. «Дзяўчынка з напарсткам» — гэта аповед не толькі пра жыццё на задворках грамадства, але і пра чалавечае быццё наагул. 

Пераклад з нямецкай Ірыны Герасімовіч. 

Павялічыць выяву

«Страчаны лёс» — першая кніга венгерскага пісьменніка Імрэ Кертэса, якая ў 2002 годзе прынесла аўтару Нобелеўскую прэмію «за творчасць, у якой крохкасць асобы супрацьпастаўляецца варварскаму дэспатызму гісторыі». 

Раман шмат у чым аўтабіяграфічны. Аўтар, як і галоўны герой кнігі, габрэй-падлетак падчас вайны, трапіў у Аўшвіц (Асвенцім), а потым у Бухенвальд. Але раман уражвае не так апісаннямі жахаў канцлагера, як незвычайнай інтанацыяй аповеду, пазбаўленай пафасу і празмерных эмоцыяў. Галоўны герой кнігі па-дзіцячы наіўна ўспрымае ўсё, што з ім адбываецца, намагаецца прыстасавацца, асвоіцца з дадзеным яму лёсам. 

Раман «Страчаны лёс» быў перакладзены на беларускую мову ў 2012 Святланай Рогач і выдадзены выдавецтвам «Галіяфы». 

Ліля Ільюшына. «Ключ дарог»

Павялічыць выяву

На свеце ёсць месца, адкуль пачынаюцца ўсе шляхі і дарогі. Той, хто валодае Ключом ад яго, можа абудзіць даўно паснулыя сцежкі ці назаўжды закрыць шлях да шчасця. Джым выяўляе ў сябе здольнасць кіраваць дарогамі, а ў свайго сябра — дар бачыць смерць. Яны выпадкова даведваюцца, што непрыемнасці ў іх мястэчку — справа містара С., вядомага бізнесмена. Вось толькі як справіцца з ім, калі ён і ёсць Гаспадар Дарог, да таго ж звязаны са старажытнымі ведзьмакамі?

Для дзяцей сярэдняга школьнага веку.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30