Знайсці
02.09.2019 / 13:319РусŁacБел

Лукашэнка даведаўся, што ў школах харчаванне дзяцей-бясплатнікаў адрозніваецца ад дзяцей-платнікаў, і загадаў уніфікаваць

Пра гэта ён заявіў сёння, наведваючы новую школу №93 ў Мінску, паведамляе БелТА.

Кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі стравы з школьнага меню. Было ўзнята пытанне розніцы ў падыходах да забеспячэння харчаваннем вучняў. Кошт харчавання дзяцей у школах аплачваюць бацькі.

Аднак для некаторых катэгорый навучэнцаў, у тым ліку дзяцей са шматдзетных сем'яў, выдаткі на харчаванне кампенсуе дзяржава, гэта значыць для такіх сем'яў яно бясплатнае. Абмежаванне ў кошце такога харчавання прыводзіць да розніцы ў выбары страў і рацыёну, і дзеці атрымліваюць іншае харчаванне, чым іх аднакласнікі.

«Дзеці павінны быць усе ў роўных умовах. Не ганьбіцеся. Гэта дурасць, якую я чую ў першы раз. Абавязкова ў роўных умовах!» — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930