Знайсці
02.09.2019 / 10:2710РусŁacБел

Раскрытая сувязь паміж спажываннем мяса і інтэлектам

Вегетарыянская і веганская дыеты, якіх прытрымліваюцца бацькі, могуць негатыўна адбіцца на інтэлектуальных здольнасцях дзяцей. Адпаведная калонка брытанскага дыетолага Эмы Дэрбішыр апублікаваная ў BMJ Nutrition, Prevention & Health.

Паводле аўтара, адмова ад ежы жывёльнага паходжання правакуе недахоп халіну — рэчыва, неабходнага для развіцця галаўнога мозгу, якое ў значных колькасцях змяшчаецца, у прыватнасці, у мясе, яйках і малацэ і ў значна меншых — у расліннай ежы, напрыклад бабах і арэхах.

Дэрбішыр адзначае, што халін неабходны для фарміравання правільнай структуры галаўнога і спіннога мозгу плода, а яго недахоп падчас цяжарнасці павышае рызыку з'яўлення ў будучага дзіцяці дэфектаў нервовай трубкі — зачатку цэнтральнай нервовай сістэмы (ЦНС).

У снежні мінулага года Фрэнк Мітлонер з Каліфарнійскага ўніверсітэта (ЗША) заявіў, што паўсюдная адмова ад мяса не паменшыць ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, а толькі пагоршыць яго.

У сакавіку 2016 га ў публікацыі ў часопісе Molecular Biology and Evolution малекулярныя біёлагі з Карнэльскага ўніверсітэта (ЗША) паведамілі аб негатыўных наступствах вегетарыянскай дыеты — павышэнні рызыкі развіцця ў яе прыхільнікаў раку тоўстай кішкі і сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

NN.by; фота Wikimedia Commons

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера