Знайсці
02.09.2019 / 08:5610РусŁacБел

Паглядзіце, які класны мультфільм выйшаў да Дня ведаў: гісторыя беларускай кнігі ўсяго за тры хвіліны! ВІДЭА

Саюз беларускіх пісьменнікаў спецыяльна да Дня ведаў падрыхтаваў школьнікам файны падарунак — анімацыйны фільм «Ад Скарыны пачатак… Пяць стагоддзяў нашай кнігі».

У ім узноўленая сродкамі анімацыі, гісторыя беларускага кнігадруку праходзіць перад вачыма гледачоў за тры хвіліны.

«Псалтыр» Францішка Скарыны, Статуты ВКЛ, падпольныя выданні Кастуся Каліноўскага, нашаніўская пара, эпоха беларусізацыі і першая Нобелеўская прэмія па літаратуры — усе гэтыя падзеі знайшлі адлюстраванне ў анімацыйным фільме. Бо беларуская кніга, на думку стваральнікаў мультфільма, аб’ядноўвала нашу нацыю і рухала яе наперад. Дзякуючы творцам, выдаўцам і распаўсюднікам друкаванага слова сто гадоў таму паўстаў масавы беларускі рух, працягам і вынікам якога стала незалежнасць БНР.

«А дзякуючы набыткам беларусізацыі, ацалелым пасля часоў сталінскага тэрору, узнікла пераемнасць пакаленняў, друкаванае слова спадарожнічала беларусам у школе і дома да паўстання сучаснай незалежнай Беларусі. Гісторыя беларускай кнігі працягваецца, і кожны з нас можа ўпісаць у гэтую гісторыю сваю ўласную старонку», — кажа Барыс Пятровіч, старшыня СБП.

Анімацыйны фільм створаны на замову Саюза беларускіх пісьменнікаў крэатыўным агенцтвам «Малако» (канцэпцыя, рэжысура, прадакшн). Агучваў анімацыйны фільм акцёр Купалаўскага тэатра Аляксандр Малчанаў пад рэжысурай Рамана Падалякі. Партнёр — грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера