Знайсці
31.08.2019 / 09:33РусŁacБел

Азаранка і Барці прабіліся ў 1/16 фіналу парнага разраду на US Open

Вікторыя Азаранка на US Open 2018. Фота Wikimedia Commons.

Беларуска Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці прабіліся ў 1/16 фіналу парнага разраду адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, паведамляе БЕЛТА.

У матчы першага раунда з расіянкай Маргарытай Гаспаран і румынкай Монікай Нікулеску беларуска-аўстралійскі дуэт прайграў першы сэт 4:6 і выйграў дзве партыі з аднолькавым лікам 6:1.

Сёння вечарам Вікторыя Азаранка і Эшлі Барці ў гульні за выхад у 1/8 фіналу сустрэнуцца з амерыканска-украінскім тандэмам Абігейл Спірс / Надзея Кічанок.

Раней у 1/16 фіналу парнага разраду выйшлі яшчэ дзве беларускія тэнісісткі: Арына Сабаленка разам з бельгійкай Элізе Мертэнс, а таксама Аляксандра Сасновіч і славачка Вікторыя Кужмава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031