Знайсці
30.08.2019 / 20:2557РусŁacБел

Даследаванне: геямі не нараджаюцца — геямі становяцца

Даследаванне, якое праводзілася міжнароднай групай навукоўцаў з ЗША, Вялікабрытаніі, Швецыі і Даніі па ініцыятыве Нацыянальнага інстытута здароўя ЗША, і якое атрымала фінансаванне адтуль жа, паказала, што акрамя генетычнай схільнасці да гомасэксуальнасці, уплыў на развіццё аднаполых адносін аказваюць сацыяльныя і экалагічныя фактары.

У ходзе даследавання навукоўцамі былі прааналізаваны гены амаль 500 000 чалавек еўрапейскага паходжання з Брытаніі і ЗША. Атрымаўшы ДНК, даследчыкі вывучылі сувязь паміж генетычнай інфармацыяй і аднаполымі адносінамі, пра якія заяўлялі тыя, хто перадаў свой біялагічны матэрыял для навукоўцаў.

Атрыманыя вынікі паказалі, што існуе генетычная схільнасць да аднаполых адносін, але яна не такая значная як экалагічныя і сацыяльныя фактары.

«Як і ў выпадку з іншымі паводзіннымі рысамі, такімі як асоба, не існуе адзінага «гена гея», — кажа даследчык Андрэа Ганна. — Замест гэтага на аднаполыя сэксуальныя паводзіны, падобна, уплываюць сотні ці тысячы генаў, кожны з якіх мае свой малы эфект». Навукоўцы выявілі сувязь генетычных маркераў з аднаполым сэксуальнымі паводзінамі. Але, на думку навукоўцаў, у канкрэтным даследаванні не больш за 25% выпадкаў аднаполых адносін можна патлумачыць выключна генетыкай. Асобна даследчыкі падкрэслілі, што гены, звязаныя з аднаполымі сэксуальнымі паводзінамі, часткова супадаюць з генамі, звязанымі з псіхічнымі расстройствамі, такімі як шызафрэнія і дэпрэсія. Гэта можа быць вынікам дыскрымінацыі людзей, якія маюць палавыя кантакты з людзьмі таго ж полу.

Аўтары даследавання падкрэсліваюць, што аналізавалі геном людзей еўрапейскага паходжання. Таму іх высновы нельга праецыраваць на ўсё насельніцтва планеты Зямля.

Механізм можа працаваць зусім інакш у жыхароў іншых рэгіёнаў планеты і прадстаўнікоў іншых этнічных груп.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера