Даслаць навіну
Знайсці
30.08.2019 / 19:41 13

Тры загадкі пасля візіту Джона Болтана ў Мінск

Павялічыць выяву

Пасьля візыту дарадцы прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джона Болтана ў Менск засталося некалькі загадак, піша Валер Карбалевіч на «Радыё Свабода».

У эксклюзіўным інтэрвію карэспандэнту «Настоящего Времени» ў Менску Сержу Харытонаву, якое Джон Болтан даў у аэрапорце перад адлётам, ёсьць цікавая фраза: «Я паказаў прэзыдэнту па дарозе з аэрапорта ў Палац незалежнасьці на краму Huawei, якую мы праяжджалі — проста тут у Менску». З гэтай рэплікі вынікае, што Лукашэнка сустракаў Болтана ў аэрапорце? Кіраўнік Беларусі пад’яжджае да трапу самалёта з замежным госьцем вельмі рэдка. Гэта — даніна асаблівай павагі. Дзеля гэтага візытэр павінен мець вельмі вялікі статус, або ў яго прыезьдзе беларускі бок моцна зацікаўлены.

Другі момант. Праграма візыту прадугледжвала перамовы Джона Болтана зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем. Аднак у інфармацыйных паведамленьнях беларускага боку няма ніякіх зьвестак пра такую сустрэчу. Ні БелТА, ні сайт МЗС Беларусі пра гэта нічога ня кажуць. А Болтан у Twitter паведамляе пра такую сустрэчу і дае фатаздымак, дзе яны размаўляюць, стоячы ў Палацы незалежнасьці.

І трэцяя загадка. Уладзімер Макей прысутнічаў толькі на першай палове перамоваў Лукашэнкі з Болтанам. Дзесьці ў сярэдзіне сустрэчы Макей выйшаў. Мусіць, сакрэты былі такога ўзроўню, што іх не даверылі нават міністру замежных спраў.

Але варта некалькі словаў сказаць пра наступствы гэтага візыту для дачыненьняў Беларусі з Расеяй. Безумоўна, перамовам у Менску спадарожнічаў цень Масквы.

Думаю, не выпадкова адразу пасьля ад’езду Болтана Макей пасьпяшаўся даць камэнтар тэлеканалу «Беларусь 1». Яго галоўны сэнс — гэта супакоіць Маскву.

Найперш, Макей падкрэсьліў, што ініцыятыва прыезду Болтана ішла ад амэрыканскага боку. Маўляў, не вінаватыя мы, ён сам да нас прыехаў.

«Ня трэба шукаць ніякіх кансьпіралягічных змоў за самім фактам візыту», — заявіў Макей. А хто кажа пра змовы? Расейскія тэлеграм-каналы.

Расейскае агенцтва «Спутник» інфармацыю пра гэты камэнтар беларускага міністра дае пад даволі красамоўным загалоўкам: «Макей: на перамовах з Болтанам не было заклікаў далучыцца да нечага». Мусіць, гэтае пытаньне найбольш хвалявала Маскву.

І тэлефонная размова Лукашэнкі з Пуціным на другі дзень пасьля адлёту Болтана таксама вельмі паказальная. Няхай сабе нагодай для тэлефанаваньня прэзыдэнта Расеі і было віншаваньне беларускага калегі з днём народзінаў.

Фармальна Маскве няма да чаго прычапіцца. Бо Пуцін, Лаўроў, іншыя расейскія чыноўнікі рэгулярна сустракаюцца з заходнімі палітыкамі, у тым ліку амэрыканскімі, Лукашэнку такі ўзровень кантактаў і ня сьніўся. Да таго ж у адносінах Беларусі і ЗША адбываецца ўсяго толькі працэс нармалізацыі, бакі нават яшчэ не абмяняліся амбасадарамі.

Але невыпадкова ляйтматывам усіх выказваньняў Болтана ў Менску была тэма незалежнасьці Беларусі. Пасьля Крыму было шмат экспэртных ацэнак, што падтрымка Захадам Украіны ў яе канфлікце з Расеяй была недастаткова рашучай. А ўжо, маўляў, за Беларусь ні ЭЗ, ні ЗША «ўпісвацца» ня будуць. Бо беларуская тэрыторыя — гэта агульнапрызнаная сфэра ўплыву Расеі, да таго ж тут дыктатура. Дык вось візыт Болтана — пэўнае папярэджаньне Маскве, сыгнал, што Злучаныя Штаты гатовыя ўступіць у канкурэнцыю з Расеяй за ўплыў на рэгіён Усходняй Эўропы.

Валер Карбалевіч, Радыё Свабода

3
не для комментария,а для редакции. / адказаць
31.08.2019 / 13:28
Той самы,пишите как можно больше и чаще. Мне полезно всё,что вы написали и ещё напишите. И  особенно ценными являются ваши оценки политологов. Профессиональных политологов. За сим откланиваюсь и желаю успехов.
2
Ёпрст / адказаць
31.08.2019 / 15:32
Ёсць такі падыход - брытва Акамы. Пра нейкі канал сувязі з Крамлём - смешна! А тое, што чыноўнік такога рангу сустракаецца дзве с паловай гадзіны і апошнюю палавіну сам насам - вось гэта вельмі важна! І улічвайце, што для Лукашэнкі важнае только адно - асабістая улада, які Крэмль?
5
Той самы / адказаць
31.08.2019 / 17:42
не для комментария,а для редакции., прафэсіяналізм заўвёды вызначаўся і вызначаецца адным - дакладнасьцю разуменьня таго што адбываецца і што трэба рабіць. А зараз узгадайце  шматлікія высновы таго ці іншага палітоляга і ягоныя парады (за шэраг гадоў).

Пры адсутнасьці такога разуменьня няма пра што казаць. Шчасліва заставацца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30