Даслаць навіну
Знайсці
30.08.2019 / 16:08 10

10 фактаў пра помнік князю Гедыміну ў Лідзе

7 верасня ў Лідзе адбудзецца маштабны фестываль Lidbeer-2019, а разам з ім — доўгачаканае адкрыццё помніка князю Гедыміну. Ніжэй — 10 фактаў, што распавядаюць, як і дзякуючы каму гэта сталася магчымым.

Павялічыць выяву

Факт першы

У кастрычніку 2017 года Лідскі райвыканкам абвясціў конкурс на найлепшы эскіз скульптуры «Заснавальнік замка — князь Гедымін». Удзельнічалі 28 работ. У лютым 2018-га пасля падліку галасоў перамог эскіз скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава.

Вольга Нячай — мастачка, скульптарка, дызайнерка, магістарка мастацтвазнаўства. Працуе ў галіне манументальнай скульптуры, анімалістыкі, дробнай пластыкі, дэкаратыўнага мастацтва, жывапісу і дызайну. У сваёй творчасці апявае прыгажосць коней. Нарадзілася ў Мінску ў 1985 годзе.

Сяргей Аганаў — мастак, скульптар. Працуе ў жанры традыцыйнай скульптуры з выкарыстаннем керамікі, бронзы, каменя, дрэва. Нарадзіўся ў Лідзе ў 1974 годзе. Сярод яго самых вядомых работ — скульптура «Войт» у Мінску, прысвечаная атрыманню горадам магдэбургскага права, скульптура княгіні Анастасіі Слуцкай у Слуцку, помнік Давыду Гарадзенскаму ў Гродне.

Павялічыць выяву

Факт другі

Помнік паказвае князя Гедыміна ў дасканалых рыцарскіх даспехах, але без шлема. Князь у раскошных шатах з доўгім шлейфам едзе на кані — відавочна, гэта ўрачысты ўваход валадара ў свой замак. На галаве князя карона: Гедымін, як і Міндоўг, называў сябе каралём. 

Сяргей Аганаў запэўнівае, што пры ўсёй мастацкай абагульненасці вобраза Гедыміна ў дадзенай трактоўцы ягонае аблічча адпавядае гістарычнай праўдзе. Гэтаму паспрыялі шматлікія кансультацыі.

Аўтары ўлічылі парады спецыялістаў па палітычнай гісторыі Вялікага княства, матэрыяльнай культуры і мастацтве таго часу. Не абышлі ўвагай нават пароду каня, на якім сядзіць князь. Былі спрэчкі і па тым, як правільна пісаць яго імя. Адпаведна, матэрыялы, якія зацвярджала кіраўніцтва Лідчыны, стала вынікам сумеснай працы мастакоў, архітэктара, навукоўцаў.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Факт трэці

У ліпені 2018-га эскіз помніка князю Гедыміну прайшоў усе этапы ўзгадненняў: і ў Адміністрацыі прэзідэнта, і на пасяджэнні Рэспубліканскай мастацка-манументальнай рады.

Павялічыць выяву

Факт чацвёрты

У верасні 2018-га Сяргей Аганаў і Вольга Нячай пачалі выраб дэталёвай рабочай мадэлі помніка ў маштабе 1:4. На аснове гэтай мадэлі скульптурны камбінат адліваў бронзавы помнік.

Паралельна вялася праца па напісанні праектна-каштарыснай дакументацыі па падрыхтоўцы пляцоўкі, дзе непасрэдна планавалася паставіць помнік, прадумвалася светлавое рашэнне.

Пастамент для помніка распрацаваў знакамiты беларускi архiтэктар Сяргей Багласаў, а кансультантам па гістарычнай дакладнасці і адпаведнасці ўсіх элементаў помніка стаў Мікалай Плавінскі.

Павялічыць выяву

Факт пяты

Помнік ствараўся за кошт пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў. Асноўным спонсарам стала прадпрыемства з замежным капіталам «Белтэкс Оптык», якое працуе ў Лідзе. 

Рухавікамі працэсу стварэння і ўсталёўкі помніка Гедыміну сталі Лідскі райвыканкам, архітэктар Сяргей Багласаў, скульптары Сяргей Аганаў і Вольга Нячай, гісторык Мікалай Плавінскі.

Павялічыць выяву

Факт шосты

Агульнае рашэнне навукоўцаў, скульптараў і кіраўніцтва Ліды — што падрабязна распісваць тытул князя на помніку не мае сэнсу. Гедымін — ужо само па сабе брэнд беларускай гісторыі. Былі спрэчкі па напісанні: Гедзімін ці Гедымін.

Рэспубліканская мастацка-манументальная рада зацвердзіла на помніку надпіс «Гедымін», звыклы для большасці беларусаў.

Павялічыць выяву

Факт сёмы

Акрамя імя князя на помніку змешчаныя «Калюмны» — старажытны герб усяго роду Гедымінавічаў, адзін з галоўных сімвалаў Вялікага Княства Літоўскага. У чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе. Падобны герб сустракаўся на манетах ВКЛ, а таксама з гэтым сімвалам на сцягах літоўскія харугвы змагаліся пад Грунвальдам.

Цікава, што ў сёлета ў лютым у Гродне на раскопках у Старым замку археолагі знайшлі цагліну з «Калюмнамі». Цагліна датуецца канцом 14 стагоддзя — часам, калі замак у Гродне перабудоўваў Вітаўт.

Павялічыць выяву

Факт восьмы

Восенню 2018 года дызайнер Макс Пякарскі намаляваў для Symbal.by аўтарскі прынт «Вялікі Гедымін». 

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

На сайце Symbal.by і ў краме на пр-це Машэрава, 18 можна набыць гэтую цішотку ды новую серыю сувенірнай прадукцыі з выявамі элементаў скульптурнай кампазіцыі ў Лідзе.

Мерч Гедыміна будзе прадстаўлены на кірмашы рамеснікаў на фестывалі Lidbeer-2019 7 верасня. Акрамя гэтага ў межах фэсту Symbal.by плануе арганізаваць фотазону, прысвечаную Гедыміну, і аўтограф-сесію з аўтарамі помніка Вольгай Нячай і Сяргеем Аганавым, дзе вы зможаце атрымаць адказы на ўсе пытанні да вядомых скульптараў.

Шэрыя і чорныя цішоткі «Гедымін»

Павялічыць выяву

Тэкстыльныя торбы «Гедымін»

Павялічыць выяву

Драўляныя магніты «Гедымін» сіняга і пясчанага колераў

Павялічыць выяву

Кубкі «Гедымін»

Павялічыць выяву

Круглыя значкі і магніты «Гедымін»

Павялічыць выяву

Факт дзявяты

У 2017 годзе ў Лідзе на будынку, размешчаным недалёка ад замка, з’явілася графіці з выявай князя Гедыміна. Яго аўтар — мясцовы мастак Сяргей Русак.

Мурал знаходзіцца на сцяне шматфункцыянальнага гандлёвага комплекса на бульвары Гедыміна.

Павялічыць выяву

Факт дзясяты

Помнік Гедыміну ўсталявалі ў скверы на скрыжаванні вуліц Грунвальдскай і Замкавай каля паўночнай сцяны Лідскага замка 12 жніўня 2019 года. Замкавы мур за плячамі князя надае яго постаці яшчэ большую значнасць.

Павялічыць выяву

З 30 жніўня ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі (вул. Перамогі, 37а) працуе выстава скульптур Вольгі Нячай і Сяргея Аганава «Спадарожнікі».

Павялічыць выяву

3
Alehna / адказаць
01.09.2019 / 02:07
Dlohosh284, считай как твоей душе угодно, только не дури никому голову своими познаниями в истории уровня начальных классов. Лучше пожуй что-нибудь. Лапти например)))))
1
Юзік Крулеўскі / адказаць
02.09.2019 / 10:10
Dlohosh284
все князя были литовцами (балтами).
===========
Ну й дзе наўпроставыя ці ўскосныя доказы? Таму, што жамойты так сказалі? Перакруцілі Альгерда на свой капыл -- Альгірдас? А вось Паўла Урбан, беларускі іміграцыйны гісторык, аўтар кнігі "Старажытныя літвіны. Мова, паходжанне, этнічная прыналежнасць" тлумачыць, напрыклад, імя Альгерд як старанямецкае (oll+gerd -- усё+слава, то бок Усяслаў па-нашаму). Гэта ўкладваецца ў версію, што заснавальнікі ВКЛ былі літвіны (люцічы), якія эмігравалі з поўначы Нямеччыны пад націскам немцаў на Беларусь. Калі утваралася ВКЛ Жамойць была пад нямецкай акупацыяй 100 гадоў і браць удзел ва ўтварэнні ВКЛ ніяк не магла. Люцічы прынеслі са сваёй радзімы каля 100 назоваў на Беларусь. Ёсць у Нямеччыне і цяпер і Гомель (Gamehl), і Паставы (Pastowe), і Ракаў (Rakow), і Нясвіж (Neschwitz), Лепель (Lepel)...

0
Tuteishi / адказаць
02.09.2019 / 23:26
Беларусы утварылiся ад наступных славянскiх рода-племянных аб'яднаньняу: крывiчы, дрыгавiчы, радзiмiчы, люцiчы. Прычым люцiчы/лютва прыйшлi апошнiмi з пауночнага захаду. Першая хваля прбл у 8ст.вялiкая, другая у 10-11 ст., рэшткi. Але ж былi самыя разьвiтыя у грамацка-палiтычным сэнсе. Што дало iм перавагу над суседзямi-сваякамi у аб'яднаньнi зямель у новую краiну. I прынесьлi з сабою шмат з рымска-германскай культуры. Прачытайце пра тых жа люцiчау i роднасных iм бодрычау, што жылi на цяперашняй пауночнай i усходняй Нямеччыне. Iмёны iх князёу у адным шэрагу па сугучнасьцi зь iмёнамi як вялiкiх князёу ВКЛРiЖ, так i васальных.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30