Знайсці
30.08.2019 / 11:311РусŁacБел

У ДАІ расказалі, дзе ў верасні будуць працаваць мабільныя камеры фотафіксацыі

Cталічная ДАІ апублікавала графік працы мабільных датчыкаў аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму руху ў верасні 2019 года.

У верасні размяшчэнне мабільных датчыкаў, якія працуюць у вячэрні і начны час, мяняцца не будзе. Дванаццаць камер хуткасці цэлы месяц з 20.00 да 02.00 будуць працаваць на участках:

  • вуліца Куйбышава, 69;
  • праспект Незалежнасці, 131/2;
  • вуліца Маскоўская, 22;
  • вуліца Арлоўская, 80;
  • вуліца Кіжаватава, 36;
  • вуліца Леніна, 46;
  • вуліца Кальварыйская, 58/1;
  • праспект Пушкіна, 55;
  • праспект Партызанскі, 178;
  • вуліца Кальварыйская, 25;
  • праспект Партызанскі, 75;
  • праспект Незалежнасці, 99.

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці таксама будуць працаваць па няцотных чыслах на праспекце Жукава, 17, вуліцы Чкалава, 1, вуліцы Магілёўскай, 36. Па цотных чыслах камеры будуць размешчаны на праспекце Незалежнасці, 45, вуліцы Куйбышава, 57, вуліцы Багдановіча, 78. Гэтыя датчыкі будуць кантраляваць хуткасць руху транспартных сродкаў з 07.00 да 20.00.

Яшчэ дзве камеры хуткасці будуць устаноўлены паміж 53-м і 54-м кіламетрамі ўнутранага і знешняга кальца МКАД (абмежаванні — 90 км / г). Працаваць яны будуць кругласутачна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930