Даслаць навіну
Знайсці
30.08.2019 / 13:03 3

Як будзе гуляць БАТЭ без еўракубкаў і ці выкараскаецца «Дняпро»? Пытанні 20 тура вышэйшай лігі

Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы сочым за футбольнай вышэйшай лігай.

Мінулы тур стартануў з дзвюх міні-сенсацый: спачатку «Слуцк» мінімальна перамог у «Іслачы», а потым «Дняпро» ў Магілёве адолеў футбольны клуб «Мінск». Далей усё прайшло больш-менш прадказальна.

Наогул, тур быў бенефісам нерэалізаваных момантаў і абстуканых каркасаў варот. Федэрацыя футбола нават прысвяціла гэтаму адмысловы ролік:

Бенефісам можна было назваць і гульню ў Брэсце, дзе «Дынама» пакуражылася з «Энергетыкам-БДУ». Матч скончыўся з лікам 6:2 на карысць гаспадароў, а іх капітан Павел Няхайчык аформіў 3+2 па сістэме «гол+пас».

А цяпер раскажам пра падзеі наступнага тура.

«Гарадзея» — «Дняпро»

Пасля шасці параз магілёўская каманда нарэшце перамагла, і іх становішча выглядае ўжо не настолькі катастрафічным, як раней. Усяго адна перамога — і «Дняпро» можа абагнаць як «Гомель», так і «Энергетык».

Але не ўсё так проста. «Гарадзея» прайграла ў апошніх адзінаццаці турах усяго аднойчы — зайздросная статыстыка для серадняка табліцы.

Прагноз «НН»: «Гарадзея» пераможа.

«Славія» — «Дынама-Брэст»

Сёлета берасцейцы на далёкія выязныя матчы пачалі лятаць на самалёце. Хутка і зручна. Пакуль невядома, як «Дынама» будзе дабірацца ў Мазыр. Магчыма, што на аўтобусе — а гэта больш за 400 кіламетраў.

Павялічыць выяву

Герой матча супраць «Энергетыка-БДУ» Павел Няхайчык. Фота: ФК «Дынама-Брэст».

Вясной дзякуючы геройству брамніка «Славіі» палешукі здолелі ў Брэсце здабыць нічыю. Турнірныя балы камандзе Міхаіла Марціновіча вельмі патрэбныя.

Прагноз «НН»: «Дынама» будзе вельмі няпроста. Спрагназуем перамогу берасцейцаў, але яна дакладна не будзе буйной.

«Слуцк» — «Віцебск»

Букмекеры адмаўляюцца вызначаць фаварыта — каэфіцыенты на перамогу аднолькавыя ў абедзвюх каманд, але мы паспрабуем вызначыцца.

«Віцебск» перамагаў у чэмпіянаце апошні раз пры канцы чэрвеня. Пасля гэтага была тэхнічная перамога над «Тарпеда», але здабылі яе не на футбольным полі. 

За той жа самы час «Слуцк» перамог ажно пяць разоў і даволі сур'ёзна выправіў сваё турнірнае становішча, абагнаўшы ў тым ліку і «Віцебск».

Прагноз «НН»: Звычайна матчы гэтых каманд у «Слуцку» вылучаюцца градусам барацьбы і вялікай колькасцю забітых мячоў. У апошніх двух сезонах на «Гарадскім» стадыёне перамагалі выключна госці, але цяпер спрагназуем, што «Слуцк» не прайграе.

«Гомель» — «Іслач»

Каму ў апошніх турах не шанцуе, дык гэта «Іслачы». У Гродне каманда ўпусціла перамогу ў канцоўцы гульні, а ў мінулым туры стварыла мноства небяспечных момантаў ля варот «Слуцка», але ў выніку прайграла «дзякуючы» голу, перад якім форвард суперніка згуляў рукой.

Але як бы тое ні было, наперадзе — выезд да «Гомеля», якому не шанцуе пастаянна і вечна нечага бракуе. У першым крузе «Іслач» перамагла, як будзе на гэты раз?

Прагноз «НН»: «Іслач» пераможа.

«Нёман» — «Дынама-Мінск»

Гарадзенцы не могуць перамагчы на працягу пяці апошніх матчаў, а іх брамнік Зміцер Дудар прызнаецца найлепшым брамнікам двух апошніх тураў. Калі б не ягоныя геройствы, нескладана ўявіць, што было б з «Нёманам».

«Дынама» тыдзень таму тур прапускала (дзякуй за гэта «Тарпеда») і згуляла спарынг з расійскім «Смаленскам». Таксама ў прэсе з'явілася інфармацыя, што Сяргей Гурэнка можа пакінуць каманду, а на яго месца мусіў прыйсці Аляксандр Хацкевіч або Алег Дулуб. Але, здаецца, гэта быў фэйк.

Прагноз «НН»: Вельмі складана спрагназаваць матчы «Дынама», бо каманда выдае часам досыць нестабільную гульню. Таму не будзем прагназаваць чыюсьці перамогу, а паставім на тотал, меншы за 2.5.

«Энергетык-БДУ» — «Шахцёр»

Увесну «студэнты» на пару з «гарнякамі» выдалі звышяскравы матч, які скончыўся сенсацыйнай перамогай «Энергетыка». Пасля гэтага за мінчукамі замацавалася рэнамэ «гразы аўтарытэтаў».

Павялічыць выяву

Пасля 3:4 ад «Энергетыка». Фота: ФК «Шахцёр».

Але сёння складана сабе ўявіць, што «студэнты» паўтораць вясновы поспех.

Прагноз «НН»: Перамога «Шахцёра».

«Мінск» — БАТЭ

БАТЭ застаўся без еўракубкавай восені. Сёлета засталася толькі адна задача — гэта чэмпіянат. І здаецца, што ў першы восеньскі дзень пачнецца сапраўдны бой за чэмпіёнства паміж БАТЭ, берасцейскім «Дынама» і «Шахцёрам».

І першы крок — матч супраць «Мінска».

Прагноз «НН»: Перамога БАТЭ.

У сувязі са зняццем з чэмпіянату мінскага «Тарпеда» ва ўсіх астатніх матчах «аўтазаводцам» будзе прысуджана тэхнічная параза 0:3. На гэты раз пашанцавала «Тарпеда-БелАЗ». 

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Піліп Каваленка

3
Жвір / адказаць
30.08.2019 / 15:52
«Гарадзея» — «Дняпро» - 1:1
«Славія» — «Дынама-Брэст» - 1:2
«Слуцк» — «Віцебск» - 0:1
«Гомель» — «Іслач» - 0:2
«Нёман» — «Дынама-Мінск» - 0:0
«Энергетык-БДУ» — «Шахцёр» - 0:2
«Мінск» — БАТЭ - 0:1
1
Матёрый / адказаць
30.08.2019 / 17:17
Спорт это как большая политика. Выйграл, проиграл зарплата не 400 рублей. Плохо живём?!
2
Матёрый / адказаць
30.08.2019 / 17:18
ОмскийГазМяс проходит в лигу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30