Даслаць навіну
Знайсці
29.08.2019 / 21:51 10

БАТЭ гераічна вылятае з еўракубкаў ВІДЭА

У БАТЭ больш не будзе еўракубкавых матчаў сёлета. У плэй-оф Лігі Еўропы наш чэмпіён саступіў казахскай «Астане». Над БАТЭ проста вісіць ужо нейкі казахскі праклён. Трэці раз каманда з Барысава перасякаецца ў еўракубках з гэтымі саюзнікамі па еўразійскай прасторы. І кожны раз пераможцамі выходзяць казахі.

Кашмар, які здарыўся тыдзень таму ў Нурсултане, не хочацца нават прыгадваць. БАТЭ прапусціў у казахскай сталіцы аж тры галы. У адказ жа не забіў ніводнага. Так буйна наша каманда даўно не прайгравала ў кваліфікацыях.

На матч у адказ, вядома, праз гэта настрой быў не вельмі. Заўзятары не да канца паверылі, што БАТЭ ў стане зрабіць такі ашаламляльны камбэк. Адбілася гэта і на напаўняльнасці арэны. Хіба што ў парадку быў фан-сектар гаспадароў. Госці на трыбунах былі таксама актыўнымі, іх прыехала некалькі дзясяткаў.

БАТЭ пачаў матч выдатна. Агрэсіўна і нахрапіста яны ішлі на вароты «Астаны». І першы гол не прымусіў сябе доўга чакаць. Ужо на 6-й хвіліне гульні Стасевіч добра навесіў у штрафную, мяч трапіў у галаву казахскага абаронцы, а ўжо ад яе адляцеў да Максіма Скавыша — 1:0.

БАТЭ ціснуў суперніка. І небяспечныя моманты час ад часу ўзнікалі ля варот «Астаны». Самую рэальную магчымасць упусціў усё той жа Скавыш, якому выпадкова адляцеў мяч. Аднак нападаючы замест таго, каб ударыць, паспрабаваў абыграць брамніка. Не атрымалася перахітрыць.

Некалькі разоў цікава прыкладваўся да мяча Ігар Стасевіч, але ў першым выпадку надзейна згуляў галкіпер, а ў другім мяч прасвісцеў міма. Не трэба, каб складвалася ўражанне, што ў «Астаны» не было момантаў, абарона БАТЭ час ад часу ўпускала хуткіх форвардаў гасцей.

Асабліва востра «Астана» пачала атакаваць у пачатку другога тайма. Добра прабіваў галеадор «Астаны», харват Тамасаў — крыху вышэй.

БАТЭ зноў захапіў перавагу пасля выхаду на замену Эрвіна Мукама. Наш хуткі афрафранцуз стаў тэрарызаваць фланг, а ў цэнтр высунуўся Скавыш. Менавіта Максім стаў аўтарам і другога гола, але шатландскі арбітр зафіксаваў афсайд.

Яшчэ адзін момант з прыстаўкай супер- упусціў наш ісландзец Вілюмсан, ён добра падстаўляў нагу пасля паса Стасевіча, але мяч зноў размінуўся з рамкай.

І ўсё ж БАТЭ забіў. І як фантастычна прыгожа гэта атрымалася. Пачалося ўсё зноў з навеса Стасевіча. І на гэты раз абаронцы, здавалася б, ліквідавалі пагрозу, але мяч адскочыў проста на нагу Яўгену Яблонскаму. Магутная гармата — і лік становіцца 2:0.

На той момант заставалася гуляць яшчэ пяць хвілін, шатландзец дадаў яшчэ чатыры. Пайшлі масіраваныя атакі, «Астана» абаранялася ўсёй камандай. Пайшлі і маленькія футбольныя хітрыкі, калі гульцы суперніка ў страшных муках сталі качацца па газоне.

БАТЭ перамог з лікам 2:0, але, на жаль, гэтага, было занадта мала для агульнай перамогі. Далей ідзе «Астана».

Зміцер Панкавец

3
Юзік Крулеўскі / адказаць
30.08.2019 / 09:41
Што за краіна такая! Па ўсіх накірунках поўны кабздзец! "Крокоділ не ловітся, не растёт кокос"! Толькі кавуны спеюць, і то ўаднаго чалавека.
1
Niemand / адказаць
30.08.2019 / 13:06
Непрыхвасьцень, Нейкі чалавек,   
Ваш падыход хібны. Сістэмнасць - не наш шлях. Наш шлях - душэўны парыў плюс удача. Памножаныя на няўхільнае выкананне указанняў аднаго галоўнага трэнера па ўсяму.  
Таму вызначальнымі ёсць і будуць заставацца надалей ступень драўлянсці Драгуна і даўжыня ног Скавыша ў кожным канкрэтным матчы.

0
Ляксандра / адказаць
31.08.2019 / 19:50
Молодцы нашанивцы.Красиво про "гераичнасьць" написали.Аплодирую.Так оно и есть.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30