Даслаць навіну
Знайсці
29.08.2019 / 13:03 5

У Купалаўскі вяртаюцца легендарныя «Тутэйшыя»

Павялічыць выяву

Легендарны спектакль «Тутэйшыя» зноў з'явіцца ў афішы Купалаўскага тэатра. Пра гэта рэжысёр Мікалай Пінігін заявіў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 100-гадоваму юбілею тэатра, піша Tut.by

Прэм'ера спектакля запланавана на чэрвень 2020 года.

— Мяне прымусілі гэта зрабіць. Шмат людзей прасіла. Гэта найлепшая п'еса Янкі Купалы, — сказаў Пінігін, тлумачачы сваё рашэнне.

Пры гэтым рэжысёр прызнаўся, што ні складу, ні канцэпцыі спектакля ў яго няма. Зыходзячы з гэтых словаў, пакуль не зразумела, ці будзе гэта аднаўленнем старога спектакля ці новай пастаноўкай.

Спектакль «Тутэйшыя» быў пастаўлены ў Купалаўскім ў 1990 годзе, хутка стаў культавым і зрабіўся адным з сімвалаў эпохі.

У нулявыя гады спектакль некалькі разоў знікаў з афішы. Апошнія паказы культавага спектакля адбыліся ў ліпені 2007 года.

Але калі вясной гэтага года Павел Латушка стаў дырэктарам Купалаўскага, то сам прапанаваў аднавіць спектакль.

— Скажу шчыра: спецыяльных прапаноў не маю. За выключэннем адной, якую агучыў Пінігіну, калі яшчэ не з’яўляўся дырэктарам Купалаўскага тэатра. Цяпер паўтарыў зноў: аднавіць пастаноўку «Тутэйшых». Гэта мая прапанова, але прымусіць Мікалая Мікалаевіча я не магу, — казаў Латушка.

На сэрвісе VOKA плануецца арганізаваць трансляцыю пастановак Купалаўскага.

0
алесь менски / адказаць
29.08.2019 / 17:36
сцяг вярніце
1
Сяржук Вінаградаў / адказаць
29.08.2019 / 21:45
Добрыя навіны сёньня. Тутэйшыя вяртаюцца ў Купалаўскі тэатр. Более беларускамоўных групаў для дзетак. Прыемна чытаць.
0
алесь менски / адказаць
31.08.2019 / 21:14
"Прымакі" ў Купалаўскім ідуць?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30