Знайсці
29.08.2019 / 13:574РусŁacБел

Агляд новых праектараў LG Cinedeam 4K: адчуванні «як у кінатэатры»

Новая лінейка праектараў CineBeam 4K UHD ад кампаніі LG Electronics, якая будзе ўпершыню прадстаўлена еўрапейцам на выставе IFA 2019, была распрацавана, каб задаволіць узрослы попыт на ўніверсальныя рашэнні для Smart хатніх кінатэатраў.

Першы ультракароткафокусны лазерны 4К праектар LG Ultra Short Throw (UST) 4K UHD CineBeam Laser (мадэль HU85L) і святлодыёдны 4К праектар LG 4K UHD CineBeam LED (мадэль HU70L) здольныя ствараць надзвычай выразныя буйнамаштабныя выявы. Яны паступяць у продаж у Еўропе ў наступным месяцы.

Дзякуючы інавацыйнай лазернай і святлодыёднай тэхналогіі без каляровага кола абодва праектары з разрозненнем 4K UHD даюць выдатную якасць выявы і неверагодную дакладнасць колераперадачы. Новая тэхналогія дапамагае ствараць больш дакладныя і выразныя выявы ў параўнанні з традыцыйнай тэхналогіяй Digital Light Processing (DLP) з каляровым колам. Акрамя таго, яна фактычна ліквідуе пабочныя візуальныя эфекты: эфект вясёлкі, памутненне і скажэнне колеру.

Мадэль HU85L атрымала мноства ўзнагарод, уключаючы 2019 CES Innovation Award, Red Dot Design Award і iF Design Award. У ёй выкарыстоўваецца трохканальная лазерная сістэма для фарміравання колераў з асобнымі лазернымі крыніцамі чырвонага і сіняга святла, з зялёным, які ствараецца пры дапамозе яшчэ адной крыніцы сіняга святла і эксклюзіўнай тэхналогіяй LG без каляровага кола. Такая ўнікальная канфігурацыя забяспечвае надзвычай дакладную колераперадачу ў 97% каляровага ахопу DCI-P3 і апрацоўку колеру да 12 біт для неверагодна дэталізаваных і яркіх малюнкаў да 2700 ANSI люмен. А дзякуючы тэхналогіі UST мадэль LG HU85L можна ўсталёўваць на адлегласці ўсяго 5,6 сантыметра ад сцяны, каб атрымаць спраецыяваную выяву дыяганаллю 90 цаляў, або на адлегласці 18 сантыметраў, каб атрымаць вялікую карцінку памерам 120 цаляў.

Больш кампактны праектар HU70L дазваляе атрымаць яркія ўражанні ад прагляду хатняга кінатэатра з глыбокім і насычаным малюнкам памерам да 140 цаляў і яркасцю 1500 ANSI люмен. У праектары выкарыстоўваецца крыніца святла новай канструкцыі, якая забяспечвае 92% каляровага ахопу DCI-P3. У ім выкарыстоўваюцца чатыры святлодыёды для фарміравання чырвонага, зялёнага і сіняга колераў, а чацвёрты святлодыёд ужываецца для павышэння яркасці і кантраснасці малюнка, што стварае больш яркія колеры з мноствам адценняў (у параўнанні са звычайнымі святлодыёднымі праектарамі) за кошт дынамічнага рэгулявання ўзроўняў зялёнага.

Дзякуючы падтрымцы стандарту HDR10 новыя праектары LG пацешаць гледачоў рэалістычнымі выявамі з больш глыбокім чорным і больш яркімі колерамі. Тэхналогія TruMotion робіць выявы яшчэ больш рэалістычнымі, рухі — яшчэ больш плаўнымі і натуральнымі. Выкарыстанне шасціступеневага 4K-апскейлера кампаніі LG дазваляе гледачам праглядаць кантэнт фармату Full HD ва ультравыразным разрозненні 4K.

Абодва праектары CineBeam падаюць мноства варыянтаў струменевага кантэнту, а таксама розныя варыянты падлучэння, у тым ліку USB, HDMI, Ethernet і бесправадное дубляванне малюнка (прылад на Android і iOS). Дзякуючы прызнанаму рашэнню LG webOS 4.5 карыстальнікі могуць наўпрост атрымліваць доступ да папулярных патокавых дадаткаў, такіх як Netflix, Amazon, YouTube і іншых з дапамогай інтуітыўна зразумелага фірмовага пульта Magic Remote з падсветкай кнопак для зручнасці выкарыстання нават у самых цёмных памяшканнях.

«Нашы новыя 4K-праектары дастаткова ўніверсальныя, каб аднолькава добра працаваць і дома, і ў офісе, — кажа Джанг Іч-Хван, кіраўнік падраздзялення IT-бізнэсу кампаніі LG. — Прадставіўшы інавацыі, якія падымаюць якасць выявы і зручнасць карыстальніка на зусім новы ўзровень, LG пераглядае канцэпцыю сучаснага праектара і працягвае пашыраць межы магчымага».

Партнёрскі матэрыял

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930