Знайсці
28.08.2019 / 18:1918РусŁacБел

Змены ў каштоўнасцях амерыканцаў: вера ў Бога і дзеці перастаюць быць важнымі

Якія каштоўнасці вызначаюць нацыянальны характар амерыканцаў? Апытанне, праведзенае Wall Street Journal/NBC News, выявіла, што яны мяняюцца. Для маладых пакаленняў патрыятызм, рэлігія і дзеці маюць менш значэння, чым для такіх жа пакаленняў два дзесяцігоддзі назад.

Гэтыя змены прымушаюць задумацца, бо гаворка ідзе пра самую ўплывовую краіну свету. Менавіта ранейшае спалучэнне «American values» рабіла ЗША моцнымі ў халоднай вайне і пасля яе.

У аналагічным апытанні 21 год назад абсалютная большасць апытаных называла працавітасць, патрыятызм, рэлігійнасць і мэту мець дзяцей.

Сёння працавітасць застаецца ў прыярытэтах, а вось тры іншыя каштоўнасці ў маладога пакалення сталі цаніцца менш. Асабліва значна ўпала доля тых маладых, якім вызначальнымі для «амерыканскіх каштоўнасцей» падаюцца вера ў Бога і імкненне мець дзяцей.

У той жа час працавітасць і цярпімасць застаюцца аднолькава шанаванымі сярод розных пакаленняў амерыканцаў.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930