Знайсці
28.08.2019 / 11:20РусŁacБел

 Школа пісьменніцтва W/Rights абвяшчае набор навучэнцаў!

Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае ў Школу пісьменніцтва «W/Rights». Калі табе да 35 гадоў, і ты пішаш прозу, паэзію альбо перакладаеш вершы з замежных моваў — смела падавай заяўку.

Новы адукацыйны праект спалучае сямігадовы досвед Школы маладога пісьменніка і актуальныя патрэбы маладых літаратараў. «W/Rights» аб'ядноўвае паэтаў, празаікаў і перакладчыкаў, якія падчас навучання не толькі палепшаць якасць сваіх тэкстаў, але і атрымаюць механізм рэалізацыі сваіх культурніцкіх правоў. Праект здзяйсняецца ў партнёрстве з грамадска-культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!», праваабарончай ініцыятывай «Журналісты за талерантнасць», Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый.

Выкладанне ў Школе будзе весціся на двух аддзяленнях: «Паэзія/Пераклад паэзіі» і «Мастацкая проза».

Школа пісьменніцтва «W/Rights» — гэта: 

— базавыя веды ў галіне культурніцкіх правоў; 

— актуальныя практыкі creative writing; 

— камунікацыя і ўзаемнае абмеркаванне тэкстаў з калегамі; 

— тэорыя прозы, паэзіі і паэтычнага перакладу; 

— навучанне асновам прамоцыі, краўдфандынга і фандрайзінга ў сферы культуры; 

— семінары па выяўленні мовы варожасці ў тэкстах; 

— воркшопы з найлепшымі паэтамі і пісьменнікамі Беларусі; 

— сустрэчы з выдаўцамі, дызайнерамі і спецыялістамі па аўтарскім праве; 

— магчымасць надрукаваць свае творы.

Умовы паступлення

* Узрост: 18-35 гадоў.

* Заяўка на адрас [email protected] 

Заяўка павінна ўключаць:

1) узор уласнай прозы (для аддзялення «Мастацкая проза») альбо паэзіі/перакладу (для аддзялення «Паэзія/Пераклад паэзіі») любога жанру на беларускай мове аб’ёмам 2-5 старонак;

2) матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце навучацца ў Школе;

3) спіс з 5-10 кніг, якія на вас паўплывалі найбольш.

Правілы афармлення заяўкі:

* Тэма ліста: W/Rights з пазнакай «Мастацкая проза» альбо «Паэзія/Пераклад паэзіі».

* Вашыя тэксты, матывацыйны ліст і спіс кніг дасылайце разам адным файлам у фармаце.docx(.doc). На першай старонцы пазначце сваё імя і прозвішча, адрас пражывання, дату нараджэння, e-mail і кантактны нумар тэлефона.

* Файл назавіце лацінкай наступным чынам ― «вашае прозвішча, ніжняе падкрэсліванне, вашае імя», напрыклад:

Pashkevich_Alaiza.docx

Bahdanovich_Maksim.docx

Саюз беларускіх пісьменнікаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930