Знайсці
28.08.2019 / 10:5619РусŁacБел

«Зборная Белоруссіі». Капітан футбольнай зборнай выклікаў хвалю абурэння ў інстаграме

Капітан «Краснадара» Аляксандр Мартыновіч прыканцы чэрвеня завёў сабе старонку ў інстаграме. Але толькі нядаўна карыстальнікі заўважылі, што футбаліст сябе абазначыў «капітанам нацыянальнай зборнай Белоруссіі».

Няправільная назва краіны абурыла карыстальнікаў, пад допісам з'явіліся дзясяткі негатыўных каментароў. 

Аднаму з карыстальнікаў Мартыновіч адказаў, што па-руску так і мусіць пісацца — «Белоруссія».

У каментарах выказваюцца таксама думкі, што футбаліст самастойна акаўнт не вядзе, а ім займаецца прэс-служба «Краснадара».

Дарэчы, летась «Наша Ніва» пытала ў гульцоў зборнай, ці размаўляюць яны па-беларуску. Мартыновіч адказаў, што у школе добра вучыў беларускую мову. А таксама выказаў думку, што нашу мову павінен ведаць кожны. Адметна, што тады абаронца адказваў па-беларуску. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930