Даслаць навіну
Знайсці
28.08.2019 / 07:44 12

На Еўрапейскія гульні патрацілі 840 мільёнаў рублёў

Павялічыць выяву

Поўная карціна эканамічнага эфекту ад правядзення ў Мінску II Еўрапейскіх гульняў будзе атрымана ў студзені 2020 года. Пра гэта першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын заявіў у эфіры «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.

«Па выніках 2019 года правядзем канчатковы аналіз. Сёння ў нас ёсць інфармацыя пра суму прададзеных білетаў, запаўняльнасць гасцініц, тавары, набытыя замежнымі гасцямі, калі яны выкарыстоўвалі Tax Free, — сказаў Аляксандр Турчын. — У студзені ўбачым поўную карціну».

У цэлым на Еўрапейскія гульні ў 2017-2019 гадах патрачана каля Br840 млн. «Гэта розныя крыніцы — бюджэтныя сродкі, крэдыты банкаў, спонсарская дапамога. Каля 70%, гэта значыць, каля Br600 млн, — інвестыцыйныя затраты. Можна задаць сабе пытанне: гэта грошы, якія пайшлі на гульні, або, калі б не было іх, мы б гэтыя выдаткі ўсё роўна рабілі?», — адзначыў першы віцэ-прэм'ер.

У якасці прыкладаў ён прывёў студэнцкі інтэрнат па прасп. Дзяржынскага, недабуд у студгарадку, закупленыя новыя аўтобусы і электробусы для Мінска, перададзеныя ў абласныя аўтапаркі.

«Атрымліваецца, Br240 млн патрачана непасрэдна на правядзенне гульняў. Каля паловы з гэтай сумы — сродкі спонсараў. Яны пайшлі ў тым ліку на пражыванне спартсменаў, іх харчаванне», — дадаў Аляксандр Турчын. І працягнуў ланцужок разваг у тым ключы, што такім чынам даход атрымалі прадпрыемствы грамадскага харчавання, сферы паслуг.

Раней паведамлялася, што патрачана 540 млн рублёў.

NN.by

1
Цетка Алена / адказаць
28.08.2019 / 14:21
кеша коршатый, мабыць адзiн з найпершых пунктау у метадзiчцы троля : залiвай у мазгi, што усе марна з гэтым народцам, усе прапала яшчэ на выбарах 1994г (варыянт - трэцi падзел РП)
0
HENRIK KWINTA / адказаць
28.08.2019 / 15:11
Марна патрачаныя грошы (прасранныя) на пацеху аднаго "царка", вось такая забота аб сваих подданых. Народцу трэба даць тольки хлеба и зрэлишч так парашыу наш бульбашбашы.
2
кеша коршатый / адказаць
28.08.2019 / 17:10
Цетка Алена, подруга, зачем "трэцi падзел" если все тутэйшыя сами добровольно записались в парабкi-гастарбайтеры, кто к русским, кто к полякам...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30